«Мандалорац» () альбо «Зорныя войны: Мандалорац» () — прыгодніцкі касмічны вэб-серыял, створаны Джонам Фаўра і паказаны на канале Disney+ ў 2019 годзе. Гэта першы гульнявы серыял у сусвеце «Зорных войнаў». Сюжэт разгортваецца праз пяць гадоў пасля падзей фільма «Вяртанне джэдая» і за 25 гадоў да падзей фільма «Абуджэнне Сілы» і апавядае пра прыгоды мандалорца-паляўнічага на галовы. Другі сезон выйшаў у 2020 годзе. Трэці сезон выйшаў у 2023 годзе.
Сюжэт
У ролях Педра Паскаль — мандалорац / Дын Джарын, самотны стралок-паляўнічы на галовы. Гэта «знайдыш», выратаваны ў дзяцінстве мандалорцамі. Грогу — прадстаўнік таго ж віду, што і Ёда, з падобнымі ўменнямі Сілы. Гэта дзіцё ў 50-гадовым веку. За яго злаўленне абвешчаная ўзнагарода, і мандалорац намагаецца не даць яго ў крыўду іншым паляўнічым. Карл Уэзэрс — Грыф Карга, кіраўнік гільдыі паляўнічых на галовы, які наймае мандалорца на пошук здабычы. Вернер Херцаг — «Кліент», які абвясціў узнагароду за дастаўку яму каштоўнай здабычы. Амід Абтагі — доктар Першынг, навуковец на працы ў «Кліента». Нік Нолці — агучыў Куіла, фермера з расы ўгнотаў, які выкупіўся з імперскага рабства. Тайка Вайціці — агучыў IG-11, дроіда-паляўнічага на галовы. Пасля спробы забойства «Дзіцёнка» і расстрэлу Джарынам Куіл перапраграмаваў IG-11 на абарону Дзіцёнка. Джына Карана — Карасінтыя «Кара» Дзюна, колішняя паўстанка і наймітка з Альдэраана, якая ў грамадзянскай вайне змагалася на баку Паўстанцкага альянса. Эмі Седарыс — Пелі Мота, грызлівая карабельная механік на Татуіне. Джэйк Канавейл — Тора Калікан, малады паляўнічы на галовы, які хоча далучыцца да гільдыі. Мінг-На Вэнь — Фенек Шэнд, наёмная забойца, якая сутыкаецца з мандалорцам. Марк Бун (малодшы) — Ранзар «Рэн» Малк, сталы найміт і кіраўнік банды навалачы, якая хоча вызваліць вязня з карабля Новай рэспублікі. Біл Бэр — Мейфельд, колішні імперскі стралок, ключавая фігура Малкавай банды. Наталія Тэна — тві’лечка Сіань, удзельніца Малкавай банды. Клэнсі Браўн — Берг, дэваронец, удзельнік Малкавай банды. Рычард Аёўадзі — агучыў дроіда Q9-0, ці «Нуля», удзельніка Малкавай банды. Ісмаэль Крус Кордава — тві’лек Куін, брат Сіані. Джанкарла Эспозіта — Моф Гедэон, колішні афіцэр імперскай таемнай паліцыі, жыццё якога змянілася пасля знішчэння паўстанцамі другой Зоркі смерці. Эмілі Суолау — «Збраярка», мандалорка, якая куе зброю і рыштунак з бескарскай сталі і сочыць за выкананнем традыцый ацалелымі мандалорцамі.
Сезоны
Сезон 1 (2019)
Саўндтрэк
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Навукова-фантастычныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы, знятыя па матывах фільмаў Катэгорыя:Тэлесерыялы пра «Зорныя войны» Катэгорыя:Фільмы Lucasfilm Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Людвіг Ёрансан Катэгорыя:Тэлесерыялы 2019 года