Міхаіл Канстанцінавіч Лазар або Міхась Лазар (нар. , Даўгінава, Уздзенскі раён) — беларускі краязнавец.

Біяграфія Вучыўся ў Даўгінаўскай пачатковай школе, Лашанскай няпоўнай сярэдняй школе, у 1941 годзе скончыў Уздзенскую школу. У 1943 годзе вывезены ў Германію, працаваў у трох лагерах.

Па вайне служыў у Чырвонай арміі, працаваў настаўнікам у Даўгінаўскай сямігадовай, Боркаўскай пачатковай школах, настаўнікам, завучам, дырэктарам Цялякаўскай, потым Слабада-Пырашаўскай сямігадовай школ. У 1954 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага.

1 верасня 1953 года прызначаны завучам Хатлянскай сярэдняй школы, на гэтай пасадзе працаваў 17 гадоў. Затым, да выхаду на пенсію і яшчэ 5 гадоў па гэтым працаваў настаўнікам у гэтай школе. Выдатнік народнай асветы.

Вывучае гісторыю Хатлян і Уздзеншчыны, апублікаваў шэраг артыкулаў у раённай і абласной газетах. У 1981 годзе ініцыяваў і стварыў гісторыка-краязнаўчы музей у Хатлянскай сярэдняй школе, якому пазней нададзена званне народнага. Арганізаваў рэстаўрацыю Свята-Пакроўскай царквы ў Хатлянах — помніка архітэктуры XIX ст.. Аўтар краязнаўчай кнігі пра Хатляны.

Летам 1988 года спрыяў ідэнтыфікацыі рэдкай знаходкі — каменнага наральніка канца 3-га тысячагоддзя да нашай эры, пасля вывучэння ў Інстытуце гісторыі АН БССР, артэфакт захоўваецца ў школьным музеі.

Выданні

Лазар, М. К. Хатляны: [краязнаўчы нарыс] / М. К. Лазар. — Мінск : БЕЛТА, 2003. — 121 с. Лазар, М. Хатляны: [краязнаўчы нарыс] / Міхась Лазар. — 2-е выд., дапоўненае і перапрацаванае. — Мінск : Кнігазбор, 2008. — 121 с.

Крыніцы

Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне