Луці́шча. Сустракаецца таксама варыянт Лю́цішча (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя Назва паходзіць ад тэрміна лут, лута — лыка маладой ліпы. Паводле пісьмовых крыніц вядома з пачатку 18 ст. У 1713 г. належала Чарэскаму маёнтку паноў Сапегаў, 20 двароў. У 1772 г. у закладзе ў Агінскага, 11 двароў, 43 мужчыны, у 1778 г. прададзена Ераніму Пшамыцкаму. У 1883 г. 38 жыхароў, у 1909 г. вёска ў складзе Абчугскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 33 двары, 184 жыхары. З 20.08.1924 г. у Смародзінскім сельсавеце Чарэйскага, з 08.07.1931 г. Крупскага раёнаў, з 20.02.1938 г. Мінскай вобласці. У 1930-я гады жыхары вёсак Смародзінка, Луцішча, Кутавец і Шкорнеўка аб’ядналіся ў калгас імя Сталіна. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 32 чалавекі. У 1944 г. калгас адноўлены. З 16.07.1954 г. вёска ў складзе Абчугскага сельсавета. З 1958 г. вёска ў складзе саўгаса «40 год Кастрычніка». З 5 мая 1962 года вёска ў складзе Акцябрскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. З 1965 г. вёска ў складзе саўгаса «Слабада», потым — калгаса «Слабада». З 28 ліпеня 1966 года вёска ў складзе Бобрскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146)., з 31 сакавіка 1977 года — у складзе Абчугскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. На 01.01.1998 г. 14 гаспадарак, 24 жыхары. З 28 мая 2013 года вёска ў складзе Акцябрскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары Васіль Дзянісавіч Старычонак — беларускі мовазнавец

Спасылкі

Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Крупскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна