«Здра́днік» () — біяграфічная крымінальная драма рэжысёра Марка Белок’ё, якая выйшла на экраны ў 2019 годзе.

Сюжэт У пачатку 1980-х гадоў паміж босамі сіцылійскай мафіі разгараецца вайна за гераінавы рынак. Адзін з мафіёзі, Тамаза Бушэта, спрабуе схавацца ў Бразіліі. У той час, як на яго радзіме пачынаецца бойня, Бушэта вымушаны здалёк назіраць за тым, як яго сыноў і братоў забіваюць у Палерма. Ён разумее, што можа стаць наступным. Бразільская паліцыя арыштоўвае Бушэту і экстрадзіруе яго ў Італію. Мафіёзі прымае рашэнне, якое кардынальна зменіць сітуацыю для мафіі, — ён сустракаецца з суддзёй Джавані Фальконе і парушае святую клятву, якую ён даў Коза Ностры.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2019 года Катэгорыя:Фільмы Італіі 2019 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2019 года Катэгорыя:Фільмы Бразіліі 2019 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 2019 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Бразіліі Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Італіі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Францыі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Бразіліі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Германіі Катэгорыя:Фільмы на італьянскай мове Катэгорыя:Фільмы Марка Белок’ё Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Нікола П’ёвані