«Буся» — беларускі літаратурна-мастацкі часопіс для дзяцей дашкольнага ўзросту, чытанка-маляванка. Перыядычнасць — два разы ў месяц. Заснавальнік: рэдакцыя часопіса «Вясёлка».

Гісторыя Першы нумар чытанкі-маляванкі для дашкольнікаў «Буся» выйшаў у жніўні 2013 года. Ініцыятарамі з’яўлення часопіса сталі пісьменнікі Уладзімір Ліпскі і Раіса Баравікова. Першы нумар выйшаў тыражом 3037 асобнікаў. Ягоная прэзентацыя адбылася ў лістападзе ў Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску.

Сімвалам часопіса стала буслянё Буся.

Рубрыкі «Вершы на памяць», «Ад аднаго да дзесяці», «Комікс», «Маляванка», «Забаўлянкі» і «Бусеў слоўнічак».

Галоўныя рэдактары Уладзімір Ліпскі (з 2013).

Некаторыя аўтары Вольга Грамыка, Алег Грушэцкі, Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Уладзімір Ліпскі, Аксана Спрынчан

Узнагароды 2014 год — лепшае дзіцяча-юнацкае выданне па выніках Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера»

Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы паводле алфавіта Катэгорыя:Беларуская дзіцячая літаратура Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залатая Ліцера» Катэгорыя:Дзіцячыя часопісы