Пазэльва або Пажэльва, таксама Жа́лва (, раней ) — мястэчка ва Вількамірскім раёне Віленскага павета Літвы, на рацэ Зэльве (Жэльве). Цэнтр Пазэльваўскай сянюніі. Месціцца за 22 км на ўсход ад Вількаміра.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўспамін пра Пазэльву датуецца 1373 годам. У 1385 годзе яна ўваходзіла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
У 1753 годзе ў Пазэльве збудавалі касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Пазэльва апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губерні.
На 1859 год у Пазэльве было 30 будынкаў.
Найноўшы час Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Пазэльва апынулася ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1859 год — 300 чал. S. 899. XXI стагоддзе: 2011 год — 457 чал.
Славутасці Касцёл Святога Ігнація Лаёлы (1892)
Вядомыя асобы Аарон Клуг (1926—2018) — брытанскі і паўднёваафрыканскі вучоны, біяхімік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1982).
Кнігі
Спасылкі
Катэгорыя:Мястэчкі Літвы