Усесаюзны цэнтральны савет прафесійных саюзаў (УЦСПС) — орган прафесійных саюзаў СССР, які ажыццяўляў кіраўніцтва ўсімі савецкімі галіновымі прафсаюзамі. Савет прафсаюзаў быў створаны на 1-ым Усерасійскім з’ездзе прафсаюзаў у Петраградзе ў 1918 годзе. З самага свайго заснавання УЦСПС не валодаў незалежнасцю ад дзяржавы і выконваў дзяржаўныя функцыі рэгулявання працоўных адносін, а таксама аховы працы.
З першых гадоў існавання савецкай улады УЦСПС актыўна выступаў за адзінства міжнароднага прафесійнага руху. У 1921 УЦСПС ўдзельнічаў у стварэнні Чырвонага інтэрнацыяналу прафсаюзаў. У 1945 годзе УЦСПС прыняў удзел у стварэнні Сусветнай арганізацыі прафсаюзаў.
У перыяд перабудовы быў аслаблены ідэалагічны кантроль КПСС, што дазволіла правесці 23 сакавіка 1990 года з’езд рэспубліканскіх прафсаюзаў РСФСР, які абвясціў адмову ад ідэй марксізму-ленінізму і стварэнне Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расіі, якая аб’яднала большасць расійскіх галіновых прафсаюзаў і тэрытарыяльных прафаб’яднанняўГісторыя ФНПР .
Старшыні Рыгор Яўсеевіч Зіноўеў (1918) Міхаіл Паўлавіч Томскі (1918—1929) Аляксандр Іванавіч Дагадаў (1929—1930) Мікалай Міхайлавіч Швернік (1930—1944) Васіль Васільевіч Кузняцоў (1944—1953) Мікалай Міхайлавіч Швернік (1953—1956) Віктар Васільевіч Грышын (1956—1967) Аляксандр Мікалаевіч Шалепін (1967—1975) Аляксей Іванавіч Шыбаеў (1976—1982) Сцяпан Аляксеевіч Шалаеў (1982—1990) Генадзь Іванавіч Янаеў (1990)
Спасылкі
Артыкул аб УЦСПС у ВСЭ Прафесійныя саюзы ў СССР Катэгорыя:Прафсаюзы СССР