Півашуны, часам Півашу́най () — вёска ў Аліцкім раёне Алітцкага павета Літвы. Уваходзіць у склад Півашунскай сянюніі. Размешчана на беразе возера , за 19 км на захад ад Аран.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўспамін пра Півашуны датуецца 1608 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У 1639 годзе Ян Клоцкі перадаў Півашуны Троцкаму кляштару бенедыкцінаў. У 1648 годзе тут быў пабудаваны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Півашуны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

На 1859 год у Півашунах было 10 будынкаў.

Найноўшы час Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Півашуны апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1859 год — 87 чал.Krzywicki J. Piwoszuny // S. 237.

Славутасці

Капліца (1853) Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1825)

Крыніцы

Літаратура

Krzywicki J. Piwoszuny // S. 237

Спасылкі