Міхаіл Піліпавіч Нікіце́нка (; — ) — вучоны ў галіне нейрамарфалогіі і антрапалогіі, доктар біялагічных навук (1972).

Біяграфія Нарадзіўся ў станіцы Кабардзінская Кубанскай вобласці (зараз у Апшэронскім раёне Краснадарскага края Расіі). У 1936 годзе скончыў Горкаўскі ўніверсітэт. У 1951—1960 гадах займаў пасаду загадчыка кафедрай заалогіі ў Чарнавіцкім універсітэце, у 1960—1970 гадах — старшага навуковага супрацоўніка Аддзела заалогіі і паразіталогіі Акадэміі навук БССР, з 1970 года — старшага навуковага супрацоўніка сектара этнаграфіі ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац у галіне агульнай эвалюцыі, эвалюцыйнай і экалагічнай марфалогіі галаўнога мозгу і органаў пачуцця жывёл і чалавека.

Сярод апублікаванага: Эволюция и мозг / М. Ф. Никитенко ; АН БССР, Отд. зоологии и паразитологии. — Минск: Наука и техника, 1969. — 342 с.: ил. Головной мозг парнокопытных / М. Ф. Никитенко [и др.]; АН БССР, Отделение зоологии и паразитологии. — Минск: Наука и техника, 1970. Наука против суеверий : (Материал в помощь лектору) / М. Ф. Никитенко, д-р биол. наук, Л. И. Тегако, канд. ист. наук; Правл. о-ва «Знание» БССР. Науч.-метод. совет по пропаганде науч. атеизма. — Минск: [б. и.], 1974.

Літаратура

Спасылкі Никитенко, Михаил Филиппович (доктор биологических наук; 1912—1980) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Краснадарскім краі Катэгорыя:Выпускнікі Ніжагародскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Біёлагі СССР Катэгорыя:Антраполагі СССР Катэгорыя:Антраполагі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Чарнавіцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ