Мяцялей (, традыцыйная беларуская назва — Мяце́лі) — вёска ў Літве, за 9 км на паўночны захад ад Сейрыяя, паміж азёрамі Дуся і Мяцялей. Уваходзіць у склад Сейрыяйскай сянюніі Лаздзіяйскага раёна Алітускага павета. Насельніцтва 195 чал. (2011).
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўспамін пра Мяцелі датуецца 1508 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
У 1619 годзе Павел Стэфан Сапега пабудаваў у Мяцелях Касцёл Перамянення Панскага.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Мяцелі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Сувалкаўскай губерні.
На 1827 год у Мяцелях было 52 будынкі.
Найноўшы час Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Мяцелі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1827 год — 391 чал.Chlebowski B. Metele // S. 264. XXI стагоддзе: 2011 год — 195 чал.
Інфраструктура У Мяцялеі знаходзіцца кіраўніцтва Мяцялейскага рэгіянальнага парку, кемпінг «Vitrūna».
Славутасці Касцёл Перамянення Панскага (1822)
Спасылкі