Генадзь Генадзьевіч Сабыніч (, Шунеўцы, , Віцебская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Віцебскага райвыканкама (2015 — 2023). Старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2023—2024).
Біяграфія У 1995 г. скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізаванне сельскай гаспадаркі». Свой працоўны шлях Генадзь Сабыніч пачынаў на пасадзе інжынера па укамплектаванню тэхнікі ў калгасе «Парыжская камуна» Глыбоцкага раёна, затым быў загадчыкам майстэрнямі, з 1997 па 2001 год — галоўным інжынерам калгаса імя Чапаева гэтага ж раёна.
З 2001 па 2006 год займаў пасаду дырэктара камунальнага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Лукомль» Чашніцкага раёна. З 2006 па 2012 год Генадзь Сабыніч быў першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сенненскага райвыканкама. У 2007 годзе Генадзь Генадзьевіч скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». З 2012 па 2015 год займаў пасаду намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, вёў пытанні механізацыі і сельскагаспадарчай перапрацоўкі. З 2015 па 2023 год старшыня Віцебскага раённага выканаўчага камітэта.
З верасня 2023 года займаў пасаду старшыні Віцебскага гарвыканкама. З 12 жніўня 2024 года першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама.
Узнагароды Медаль «За працоўныя заслугі» (28 чэрвеня 2021)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. .
Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Сенненскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Віцебскага раённага выканаўчага камітэта