Акцябрын Аркадзевіч Сідзельнікаў (,  —) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут у 1950 годзе. З 1955 года старшы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце, з 1975 па 1980 год — у Мінскграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Член КПСС з 1944 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскіх калектывах): генпланы Слуцка (1956), Салігорска (1965, 1970), Ваўкавыска (1966), Дзяржынска, Заслаўя (1969), Стоўбцаў (1975), ПДП Паўднёвага, Паўночнага, Паўночна-Заходняга раёнаў, цэнтра горада ў Салігорску (1958-73), цэнтра горада і жылой зоны па вул. Гагарына ў Барысаве (1970), жылога раёна па вул. Суворава, Савецкіх пагранічнікаў у Гродне (1969), праекты забудовы мікрараёнаў № 3, 5, 6, 9, 10, 12, 14 у Салігорску (1961-79), № 1, 2, 5 па вул. Гагарына (1967-69), вул. Нармандыя-Нёман (1975) у Барысаве, па вул. Суворава ў Гродне (1969), Заводскай у Брэсце (1963), праекты набярэжнага парку (1976), сквера па вул. Казлова (1973) у Салігорску.

Узнагароды ордэн Чырвонай Зоркі (1944) ордэн Айчыннай вайны I ступені (1985) Грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1964) бронзавы медаль ВДНГ СССР (1978) дыплом I ступені ВДНГ БССР (1987)

Славутасці

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Слуцка Катэгорыя:Архітэктары Салігорска Катэгорыя:Архітэктары Ваўкавыска Катэгорыя:Архітэктары Дзяржынска Катэгорыя:Архітэктары Заслаўя Катэгорыя:Архітэктары Стоўбцаў Катэгорыя:Архітэктары Барысава Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны