Rock Profi — штогадовая беларуская рок-прэмія. Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Зміцер Безкаравайны з партала «Experty.by» і Павел Юрцэвіч ад клуба «ili» і студыі «OSMOS». Прэмія прысуджаецца па выніках апытання саміх артыстаў і музыкаў.

Гісторыя

Rock Profi 2012 Найлепшы альбом — «Серебряная свадьба» «Laterna Magica» Найлепшы запіс (прыз гукарэжысёрам) — Яўген Сухавей за альбом Yellow Brick Road «Futuremental» Найлепшая песня — Ляпіс Трубяцкі «Железный». Дэбют года — Clover Club Артыст года — Akute За ўнёсак у беларускую музыку — Ляпіс Трубяцкі

Rock Profi 2013

Найлепшы альбом — Петля Пристрастия «Фобос» Найлепшы запіс (прыз гукарэжысёрам) — Павел Сініла за альбом BosaeSonca «Адпусці» Найлепшая песня — The Toobes «Say Hello To My Baby» Дэбют года — BosaeSonca Артыст года — Ляпіс Трубяцкі За ўнёсак у беларускую музыку — Крама

Rock Profi 2014

Rock Profi 2015

Найлепшы альбом — Лявон Вольскі «Hramadaznaūstva» Найлепшы запіс (прыз гукарэжысёрам) — Андрэй Жукаў і Алег Даманчук за альбом Port Mone «Thou» Найлепшая песня — Ляпіс Трубяцкі «Воины света» Дэбют года — Tonqixod Артыст года — Дай дарогу! За ўнёсак у беларускую музыку — N.R.M.

Rock Profi 2016

Найлепшы альбом — Re1ikt «Лекавыя травы» Найлепшы запіс (прыз гукарэжысёрам) — Аляксандр Геліх за альбом Серебряной свадьбы «Музыка — всё!» Найлепшая песня — Brutto «Родны край» Дэбют года — Super Besse Артыст года — Re1ikt За ўнёсак у беларускую музыку — Троіца

Rock Profi 2017

Найлепшы альбом — Петля Пристрастия «Мода и облака» Найлепшы запіс (прыз гукарэжысёрам) — Алег Даманчук за альбом Петля Пристрастия «Мода и облака» Найлепшая песня — Петля Пристрастия «Груз» Дэбют года — Артыст года — Петля Пристрастия За ўнёсак у беларускую музыку — Neuro Dubel

Ацэнкі Таццяна Заміроўская з «БелГазеты» па выніках першай цырымоніі ў 2013 годзе пісала: «У цэлым першая „цэхавая“ прэмія прайшла нядрэнна — і, калі яна адбудзецца ў другі раз, можна лічыць яе самым адэкватным паслядоўнікам „Рок-каранацыі“».

Музычны крытык, аўтар «Энцыклапедыі беларускай папулярнай музыкі» Зміцер Падбярэзскі праз «Sputnik» у 20015 годзе выразіў вельмі станоўчае стаўленне да прэміі, конкурса, які мае «вялікую будучыню», бо ў адрозненні ад іншых штогадовых беларускіх музычных цырымоній тут пераможцаў вызначаюць самі музыкі.

Крыніцы

Катэгорыя:Музычныя прэміі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2013 годзе