Эндрыкас Адольфавіч Юшка (нар. , , Акмянскі раён, Шаўляйская вобласць, Літва) — беларускі архітэктар. Саветнік Беларускага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры, мастак міжнароднага саюза мастацкай фатаграфіі.
Творчасць Скончыў у 1974 годзе Палтаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1974—1981 гадах архітэктар Магілёўскага аддзела , у 1981—2001 гадах галоўны архітэктар праектаў інстытута «Магілёўграмадзянпраект», у 2001—2010 гадах намеснік генеральнага дырэктара па архітэктуры ЗАТ «Будпраектінвест».
Член Саюза архітэктараў СССР, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі.
Пражывае ў Магілёве па пр. Міру, 10.
Творчасць
Асноўныя творы: 8, 9, 11-павярховы інтэрнат Магілёўскага педагагічнага вучылішча на рагу Піянерскай і Камсамольскай вуліц у Магілёве (1987), навучальны корпус № 16 БДСГА ў ГоркахКритика. Алла Шамрук, гасцініца ў ДрыбінеАлла Шамрук. ПОИСК НАЦИОНАЛЬНОЙ ИДЕНТИЧНОСТИ В СОВРЕМЕННОЙ АРХИТЕКТУРЕ БЕЛАРУСИ, рэканструкцыя будынка Магілёўскага філіяла «Слаўнафтабанк» па вуліцы Ленінскай, 54Реконструкция здания Могилевского филиала «Славнефтебанк», гандлёвы цэнтр «Панарама» з гаражамі па вул. Чэхава (сааўтар Ірына Іванчыкава)Торговый центр с гаражами по ул. Чехова в Могилеве ў Магілёве і інш.
Узнагароды Узнагароджаны і адзначаны прызамі, дыпломамі, медалямі. З іх найважнейшыя: сярэбраны медаль Новазеландскага фотасалона (1989), залаты медаль Лонданскага салона (1990), граматы Беларускага Саюза архітэктараў, дыплом Рэспубліканскага фестывалю архітэктуры (2001).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Магілёва