Сімбіка Гарыфаўна Абязава (нар. , г. Алатыр, Чувашская АССР) — расійскі і беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1948 г. Працавала ў Ташгарпраекце, Уздзяржпраекце, Калінінградграмадзянпраекце, Мінскпраекце, з 1968 па 1981 г. — старшым архітэктарам, начальнікам аддзела ГалоўАПУ Мінгарвыканкама.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1956 года (Мінск).

Творчасць Праекты аднаўлення разбураных будынкаў, забудовы мікрараёнаў у Калінінградзе, Красназнаменску, Светлым (1952—1968). Удзельнічала ў распрацоўцы праектаў лесапаркавага пояса Мінска, вадаахоўнай зоны Вілейска-Мінскай воднай сістэмы (1968—1981).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Калінінграда