Уладзі́мір Пятро́віч Дзем’яно́віч (, в. Асташын Навагрудскага павета — ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю БССР (1990—1991).
Біяграфія Скончыў Навагрудскі гандлёва-эканамічны каледж (1957), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя. В. У. Куйбышава (1965).
З 1957 года працаваў прадаўцом Баранавіцкага гархарчапрамгандлю, праходзіў службу ў радах Савецкай Арміі.
Пасля заканчэння інстытута ў 1965 годзе працаваў у апараце Міністэрства гандлю БССР інспектарам, старшым інспектарам, намеснікам начальніка ўпраўлення арганізацыі гандлю. З 1971 года быў прызначаны намеснікам, а з мая 1975 года начальнікам упраўлення гандлю Мінскага гарвыканкама.
З верасні 1979 года быў прызначаны начальнікам упраўлення гандлю Мінскага аблвыканкама, у сакавіку 1983 года пастановай Савета Міністраў БССР прызначаны на пасаду намесніка міністра гандлю БССР.
У лістападзе 1988 года быў прызначаны начальнікам аддзела гандлю Дзяржплана БССР і зацверджаны членам Дзяржплана БССР.
Пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 25 ліпеня 1990 года №179 XII быў абраны і зацверджаны Міністрам гандлю БССР. Праз год падаў у адстаўку і да 26 верасня 1995 заставаўся намеснікам Міністра гандлю Рэспублікі Беларусь. Да свайго выхаду на пенсію ў сакавіку 2001 года ўзначальваў «Гандлёвы Дом на Нямізе».
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны», Медаль «Ветэран працы», двума Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, ганаровай узнагародай Мінгандлю «Бронзавы Меркурый», бронзавым медалём ВДНГ СССР.
Спасылкі
Катэгорыя:Міністры гандлю БССР Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Постаці Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне