Сямён Арыевіч Косберг (, Слуцк Мінскай вобласці — , ) — савецкі інжынер, эксперт у галіне авіяцыйных і ракетных рухавікоў, доктар тэхнічных навук (1959), Герой Сацыялістычнай Працы (1961).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і яўрэйскіх кавалёў-рамеснікаў, дзе было 9 дзяцей. У 1917—1919 гг. наведваў камерцыйнае вучылішча ў Слуцку, у 1919—1925 гг. працаваў кавалём і майстрам па метале ў кузні свайго бацькі, каб дапамагчы вялікай сям’і. Адначасова, у 1922—1924 гг., наведваў вечаровыя заняткі, атрымаў дыплом за сярэднюю школу. Адслужыўшы два гады ў Чырвонай арміі і дэмабілізаваўшыся, ён працаваў слесарам на фабрыцы імя С. Халтурына ў Ленінградзе. У 1927—1929 гг. вучыўся ў Ленінградскім політэхнічным інстытуце, а потым у Маскоўскім авіяцыйным інстытуце, які скончыў у 1930 г. У 1931 г. С. А. Косберг быў накіраваны на працу ў Цэнтральны інстытут авіяцыйнага маторабудавання (ЦІАМ), дзе прайшоў шлях ад інжынера-канструктара да начальніка навукова-даследчага аддзела. Займаўся пытаннямі стварэння сістэм непасрэднага ўпырску паліва ў галоўкі цыліндраў авіярухавікоў заміж недастаткова эфектыўных карбюратарных сістэм упырску.
У 1940 г. Косберг прызначаецца намеснікам галоўнага канструктара ОКБ завода № 33 Народнага камісарыята авіяцыйнай прамысловасці (НКАП) і начальнікам КБ па распрацоўцы сістэм непасрэднага ўпырску на гэтым заводзе.
З пачаткам ВАВ новыя даследчыя і вытворчыя магутнасці былі створаны ў Сібіры, у глыбокім тыле. У 1941 годзе Косберг узначаліў праектаванне і вытворчасць агрэгатаў непасрэднага ўпырску ў горадзе Бердск каля Новасібірска ў якасці галоўнага канструктара ОКБ-154 (КБ хімічнай аўтаматыкі)Воронежская энциклопедия: В 2 т. / Гл. ред. М. Д. Карпачёв. — Воронеж: Центр духовного возрождения Чернозёмного края, 2008. — Т.1: А — М. — 524 с., ил., карты. ISBN 978-5-900270-99-9. У надзвычай цяжкіх умовах жменька людзей (тры дзясяткі чалавек) у хуткім часе стварыла і запусціла ў серыйную вытворчасць агрэгат непасрэднага ўпырску НВ-ЗП для авіяцыйнага рухавіка АШ-82ФН генеральнага канструктара . Выкарыстанне гэтых рухавікоў істотна палепшыла палётныя характарыстыкі (хуткаўздымнасць, манеўранасць, хуткасць, дальнасць лёту), што гарантавала перавагу для савецкіх паветраных знішчальнікаў у параўнанні з лепшымі нямецкімі машынамі ( і ).
Бясспрэчная перавага сістэмы, пацверджаная аперацыяй у палявых умовах, прывяла да яе выкарыстання ў 1943—1944 на ўсіх нядаўна створаных поршневых рухавіках. Маторы АШ-82ФН з агрэгатам НВ-ЗП усталёўваліся падчас Вялікай Айчыннай вайны на самалётах-знішчальніках і генеральнага канструктара С. А. Лавачкіна, бамбардзіроўшчыках і тарпеданосцах Ту-2Д генеральнага канструктара А. Н. Тупалева, а пасля вайны — на самалётах-знішчальніках , С. А. Лавачкіна, пасажырскіх самалётах і Іл-14 генеральнага канструктара С. В. Ільюшына.
За выбітны асабісты ўнёсак у развіццё і вытворчасць авіяцыйнага абсталявання Косберг быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Чырвонай Зоркі і Ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.
10 лютага 1958 Сямён Косберг пазнаёміўся з Сяргеем Каралёвым, лідарам савецкай касманаўтыкі. Гэта сустрэча адзначыла пачатак іх супрацоўніцтва.
Пасля вайны працы КБ працягнуліся распрацоўкай .
Двухступеньчатая ракета-носьбіт, распрацаваная Каралёвым, паспяхова запусціла на арбіту тры першыя зямныя спадарожнікі. Аднак далейшае даследаванне космасу было немагчыма без стварэння трэцяй ступені для дасягнення другой касмічнай хуткасці. Трэцяя ступень ракеты была распрацавана ў 1958 у рэкордны кароткі час — дзевяць месяцаў.
Выкарыстанне трэцяй ступені дазволіла павялічыць масу касмічнага карабля ад 1400 да 4500 кг і дасягнуць хуткасці, якая давала магчымасць палёту да іншых касмічных аб’ектаў — да Луны і вакол Луны, каб сфатаграфаваць яе адваротны бок.
З бясспрэчна важным асабістым унёскам Сямёна Косберга 12 красавіка 1961 у космас быў запушчаны першы чалавек — савецкі касманаўт Юрый Гагарын.
За свой унёсак у магчымасць гэтых палётаў Косберг быў удастоены ступені доктара тэхнічных навук і Ленінскай прэміі. За выбітныя заслугі ў забеспячэнні першага ў свеце палёту чалавека ў касмічную прастору, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 чэрвеня 1961 года Косбергу Сямёну Арыевічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».
Пасля гэтага поспеху ў КБ Косберга спраектавалі і вырабілі новую, больш магутную ракету, якая дазволіла палёты касмічных зондаў да Марса і Венеры, а таксама арбітальных касмічных караблёў з двума і трыма людзьмі. Гэтыя рухавікі дазволілі першы выхад чалавека ў адкрыты космас і стыкоўку на арбіце. Ракета-носьбіт «Саюз» выкарыстоўваецца для дастаўкі людзей і грузаў у касмічную прастору, у тым ліку да доўгатэрміновых касмічных станцый.
Косберг памёр праз суткі пасля аўтамабільнай катастрофы, у якой ён атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні. Яго не стала 3 студзеня 1965. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Прапрацаваўшы ў касманаўтыцы ўсяго сем гадоў, Косберг дасягнуў вельмі вялікіх поспехаў. Ён быў вельмі энергічным чалавекам, таму яго сыход агаломшыў усіх, хто яго ведаў.
Памяць у нашы дні Імем Косберга названы кратар на адваротным боку Месяца. Яго імя носіць адна з вуліц яго роднага горада Слуцка.
Гл. таксама Сяргей Канстанцінавіч Туманскі
Літаратура «К 90-ЛЕТИЮ СО ДНЯ РОЖДЕНИЯ С. А. КОСБЕРГ — ОСНОВАТЕЛЬ ОКБ-154 (ныне КБ химавтоматики)», А. А. Голубев, «Космонавтика и ракетостроение» ЦНИИмаш, N 2 за 1994 год.
Спасылкі
Біяграфія l=gzl&uid=936 Біяграфія Сайт ТАА «КБХА» Біяграфія з фота Сямён Косберг
Катэгорыя:Лаўрэаты Ленінскай прэміі Катэгорыя:Заснавальнікі савецкай касманаўтыкі Катэгорыя:Заснавальнікі касманаўтыкі Катэгорыя:Канструктары СССР Катэгорыя:Канструктары авіяцыйных рухавікоў Катэгорыя:Касманаўтыка СССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Канструктары ракетна-касмічных сістэм Катэгорыя:Машынабудаўнікі
Катэгорыя:Людзі, у гонар якіх названы кратар на Месяцы