Георгій Васільевіч Сямёнаў (  — , Орша) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Кочнева, цяпер Вязнікоўскага раёна Уладзімірскай вобласці. Працоўны стаж пачаў з 12 гадоў, калі пайшоў працаваць на фабрыку імя Парыжскай камуны ў горадзе Вязнікі. Прайшоў шлях ад рабочага да дырэктара фабрыкі, затым быў прызначаны намеснікам упраўляючага льнотрэста. Калі трэсты ліквідавалі, Сямёнава накіравалі на вучобу ў Прамысловую акадэмію.

У 1941 годзе пасля заканчэння Акадэміі быў накіраваны на работу дырэктарам Аршанскага льнокамбіната.

У 1955—1956 гадах займаў пасаду першага намесніка міністра тэкстыльнай прамысловасці Беларускай ССР, затым зноў вярнуўся на льнокамбінат.

Узнагароды У 1966 годзе за выдатныя заслугі ў развіцці льняной галіны лёгкай прамысловасці Георгію Васільевічу было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны: два ордэны Леніна, ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалі. Заслужаны работнік прамысловасці Беларускай ССР, ганаровы грамадзянін Оршы.

Памяць Іменем Георгія Васільевіча Сямёнава названы Аршанскі прафесійны ліцэй тэкстыльшчыкаў і вуліцы ў Оршы і вёсцы Сцепанцова Вязнікоўскага раёна Уладзімірскай вобласці. У Оршы штогод праводзяцца традыцыйныя адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па веласіпеднаму спорту, прысвечаныя памяці Г. В. Сямёнава.

Спасылкі Семёнов Георгий Васильевич 1902—1976 Герой Соц. Труда

Катэгорыя:Нарадзіліся ва Уладзімірскай вобласці Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Оршы Катэгорыя:Заслужаныя работнікі прамысловасці БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты XXIII з’езда КПСС