Фёдар Аляксеевіч Астахаў (, вёска Лядоўскія Выселкі, Кашырскі павет, Тульская губерня, цяпер Кашырскі раён, Маскоўскай вобласці — , Масква, РСФСР) — савецкі военачальнік, маршал авіяцыі (1944).
Біяграфія Нарадзіўся 27 студзеня (8 лютага) 1892 года ў в. Лядоўскія Выселкі Тульскай губерні ў сям’і селяніна. Скончыў рэальнае вучылішча ў Кашыры ў 1910 годзе. З 1910 года працаваў на прадпрыемствах Масквы: чарнарабочы, слесар, гідратэхнік па свідраванні артэзіянскіх студняў, электраманцёр. У 1913 годзе прызваны ў Рускую імператарскую армію, служыў радавым у паветраплавальнай роце. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. Скончыў 3-ю Маскоўскую школу прапаршчыкаў у 1915 годзе, Севастопальскую ваенную авіяцыйную школу ў 1916 годзе. Астахаў быў пакінуты ў гэтай жа школе інструктарам і служыў у ёй да 1918 года, застаючыся ў першым афіцэрскім воінскім званні прапаршчыка.
У Чырвонай Арміі з 1918 года. Скончыў Ваенна-акадэмічныя курсы вышэйшага камсаставу РСЧА ў 1923 годзе.
Воінскія званні Камдыў (23.11.1935) Камкор (20.02.1938) Генерал-лейтэнант авіяцыі (04.06.1940) Генерал-палкоўнік авіяцыі (30.04.1943) Маршал авіяцыі (19.08.1944)
Катэгорыя:Маршалы авіяцыі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 1-га склікання Катэгорыя:Военачальнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Царскія афіцэры на службе ў РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Расійскія лётчыкі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці