Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны — установа адукацыі ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці.

Гісторыя Будынак школы быў пабудаваны ў 1938 годзе. Новай школе быў прысвоены № 12, а так як будынак быў пабудаваны ў часы сталінскай пяцігодкі, школу сталі называць «12-ай сталінскай».

У часы Вялікай Айчыннай вайны будынак школы быў разбураны. Захавалася толькі левая сцяна будынка і 2 лесвіцы. Будынак школы быў цалкам адноўлены 19 жніўня 1946 года. Навучэнцы школы часова вучыліся ў невялікім 2-павярховым будынку на вуліцы Леніна. У горадзе на той момант было 6 школ, таму зноў адноўленай школе быў прысвоены № 7.

У 1962 годзе была зроблена прыбудова да старога будынка. У ёй размясціліся спартыўная зала, класы для працоўнага навучання. У школе з’явілася паравое ацяпленне, вадаправод, на школьнай тэрыторыі размясціўся маленькі сад.

У верасні 1966 года школа была рэарганізавана ў сярэднюю школу № 7 з выкладаннем шэрагу прадметаў на англійскай мове. Пачатковыя класы былі падзелены на тры групы і прыступілі да вывучэння англійскай мовы. Выпускалася радыёгазета на англійскай мове «The Voice of School». Пры школе існаваў свой вакальна-інструментальны ансамбль.

30 снежня 1983 года адкрыўся музей гісторыі школы.

1 верасня 1992 года рашэннем Полацкага гарвыканкама на базе СШ № 7 была адкрыта першая ў горадзе Полацкая нацыянальная гімназія.

У 2008 годзе гімназіі было прысвоена імя вялікага беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны, і з таго часу яна носіць назву «Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны»Гімназія дзяржаўная № 1 імя Францыска Скарыны.

Дырэктары Васіль Дзмітрыевіч Ларуцін (1938—1941). Данііл Кузьміч Градоўкін (1946—1962). Аленай Андрэеўнай Каранзей (1962—1966). Павел Іванавіч Фядоценка (1966—1974). Тамара Пятроўна Гарэлікава (1992—1996). Галіна Маркаўна Козел (1996—2011). Ларыса Сяргееўна Уласевіч (2011—?). Святлана Міхайлаўна Валюшкіна.

Былыя назвы Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 (2005) Полацкая дзяржаўная гімназія (1999) Полацкая нацыянальная гімназія (1992) Сярэдняя школа № 7 (1966) 12-я сталінская школа (1938)

Вядомыя выпускнікі Аляксандр Ануфрыевіч Савіцкі (1924—2015) — беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Аляксандр Міхайлавіч Гурэвіч — беларускі мастак.

Катэгорыя:Гімназіі Беларусі Катэгорыя:1938 год у Беларусі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Полацка Катэгорыя:XX стагоддзе ў Полацку Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Францыска Скарыны