Гімназія імя І. М. Ерашова г. Лепеля — установа адукацыі ў горадзе Лепелі Віцебскай вобласці.

Гісторыя Навучальная ўстанова заснавана ў 1928 годзе як школай рабочай моладзі. У 1928—1929 гадах размяшчалася ў аднапавярховым будынку, працавала дзве змены. У 1934 годзе пабудаваны новы будынак школы.

Пасля вайны разбураны будынак адноўлены ў 1949 годзе.

У 1964 годзе сярэдняй школе № 2 было нададзена імя І. М. Ерашова.

У кастрычніку 1981 года настаўніца гісторыі Еўдакія Аляксандраўна Рыўкіна заснавала Музей гісторыі школыГімназія Лепельская імя І. М. Ерашова, ДУА..

Дырэктары М. Ф. Міхневіч (1928—?) Павел Міхайлавіч Усцінаў (?—1969) Уладзімір Іванавіч Андрэеў (1969—1979) Яўгенія Віктараўна Ганчар(1980—1998) Раіса Уладзіміраўна Баравец (1998-2023) Святлана Анатолеўна Карабань (2024)

Вядомыя выкладчыкі Аляксандра Фёдараўна Занько — Герой Сацыялістычнай Працы.

Вядомыя выпускнікі Іван Міхайлавіч Ерашоў (1911—1948) — Герой Савецкага Саюза.

Крыніцы

Літаратура Кірсанава, С. Эўрыстычны дух лепельскай гімназіі / С. Кірсанава // Настаўніцкая газета. — 2011. — 28 чэрв. — С. 8. Міхно, У. Чырвоны сшытак з сінімі карункамі / У. Міхно // Лепельскі край. — 2017. — 28 лют. — С. 4. Міхно, У. «Гэта трэба жывым…» / У. Міхно // Лепельскі край. — 2013. — 22 лют. — С. 4. Телятко, Е. Три героя — три дубочка / Е. Телятко // Витебские вести. — 2015. — 14 мая. — С. 22. Шакура, С. Дыялог моў і культур / С. Шакура // Настаўніцкая газета. — 2012. — 16 жн. — С. 5, 7.

Катэгорыя:Гімназіі Беларусі Катэгорыя:1928 год у Беларусі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Лепель