Людміла Пятроўна Баліцкая (, Краснаярск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла ў 1974 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала раённым архітэктарам Слаўгарада Магілёўскай вобласці, у Магілёўграмадзянпраекце, з 1983 года — кіраўнік групы праместэтыкі «Хімвалакно» ў Магілёве.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Магілёве.
Творчасць Асноўныя працы: сярэдняя школа ў Краснаполлі (1978, у аўтарскім калектыве), сквер у Клімавічах (1980) Магілёўскай вобласці, інтэр’еры гасцініцы «Задняпроўе» (1982) і краязнаўчага музея (1986), дзіцячы парк у Задняпроўі (1982) у Магілёве.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Галоўныя архітэктары раёнаў Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Слаўгарада Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Краснаполля Катэгорыя:Архітэктары Клімавічаў