Адкрытае акцыянернае таварыства Ашчадны банк «Беларусбанк» — найбуйнейшы ў Беларусі банк, займае лідзіруючыя пазіцыі ў беларускай банкаўскай сістэме па ўзроўні ўласнага капіталу, актываў, крэдытаў, дэпазітаўhttps://select.by/content/view/317/311/. Унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза.
Гісторыя У часы СССР з 1922 па 1987 год у краіне дзейнічала сістэма Дзяржаўных працоўных ашчадных кас СССР. У 1987 годзе быў утвораны Беларускі рэспубліканскі банк Ашчаднага банка СССР, які праз чатыры гады, у 1991 годзе, быў ператвораны ў Ашчадны банк Беларусі. У 1995 годзе ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ашчадны банк Беларусі аб’яднаны з акцыянерным камерцыйным банкам «Беларусбанк» у цяперашняе ААТ «ААБ Беларусбанк».
У 1996 годзе ў склад банка ўвайшлі галіновыя банкі «Белсувязьбанк» і «Белжелдорбанк». Укаранёна сістэма «Кліент-банк». У гэты ж час банк становіцца паўнапраўным членам міжнароднай плацежнай сістэмы Europay International. Праз год адкрываюцца прадстаўніцтвы «Беларусбанка» ў Расіі (Масква) і Польшчы (Варшава).
У 2000 годзе банк стаў паўнапраўным членам міжнароднай плацежнай сістэмы VISA International.
У 2003 годзе «Беларусбанк» адкрыў прадстаўніцтва ў Германіі (Франкфурт-на-Майне).
У 2005 годзе быў далучаны камерцыйны банк «МінскКомплексБанк».
У чэрвені 2007 года «Беларусбанк» першым у краіне адкрывае прадстаўніцтва ў Пекіне. Праз год укараняюцца валютна-абменныя аперацыі валютай Народнага банка Кітая.
У верасні 2010 года падпісана першае ў гісторыі банкаўскай сістэмы трохбаковае Рамачнае пагадненне з французскім і бельгійскім банкамі. Наладжана супрацоўніцтва з банкамі больш чым у 30 краінах. Сярод лідараў: Германія, Швейцарыя, Кітай, Польшча і Турцыя. У снежні быў прыцягнуты самы буйны ў гісторыі беларускай банкаўскай сістэмы сіндыкаваны крэдыт у памеры 145 млн дол. ЗША. Тады ж банк перасягнуў 4-х мільённы рубеж па эмісіі пластыкавых картак (на 1 студзеня 2010 года ў абарачэнні знаходзілася 4,9 млн картак).
У маі 2012 года «Беларусбанк» стаў афіцыйным членам Міжнароднага інстытута ашчадных банкаў (WSBI) — адной з найбуйнейшых банкаўскіх асацыяцый, якія прадстаўляюць інтарэсы ашчадных банкаў і ўстаноў рознічных банкаўскіх паслуг ва ўсім свеце. У гэтым жа годзе «Беларусбанк» становіцца банкам-партнёрам Міжбанкаўскага аб’яднання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Адначасова з гэтым «Беларусбанк» стаў першым банкам у Беларусі, які атрымаў сертыфікат на эквайрынг бескантактавых карт у РБ (Visa payWave).
16 жніўня 2013 года падпісаны дагавор аб стварэнні ЗАТ «БЕЛКАРТ». Заснавальнікамі выступілі ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк» і ААТ «Белінвестбанк».
У 2015 годзе «Беларусбанк» прыцягнуў рэкордны ў айчыннай банкаўскай гісторыі сіндыкаваны крэдыт у памеры 203 мільёна еўра.http://95.belarusbank.by/#congrats У 2016 годзе «Беларусбанк» закрыў сваё прадстаўніцтва ў Польшчыhttps://charter97.org/ru/news/2016/2/29/193217/, а ў 2018 — у Масквеhttps://www.interfax.by/news/belarus/1245427 .
Уласнікі і кіраўніцтва
Кантрольны пакет акцый банка з’яўляецца ўласнасцю Рэспублікі Беларусь. Мажарытарны пакет акцый «Беларусбанка» належыць Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці Рэспублікі Беларусь — 98,76 % — прамое валоданне і 1,19 % — ускоснае (адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі). Фізічныя асобы валодаюць 0,0152 % акцый.https://belarusbank.by/ru/33139/15452/15564
Наглядальны савет Каардынуючую функцыю банка выконвае Наглядальны савет, які ўзначальвае Дзмітрый КрутойНаблюдательный Совет.
Старшыні праўлення Уладзімір Хілько (1993—1995) Тамара Віннікава (1995—1996) Надзея Ермакова (1996—2011) Сяргей Пісарык (2011—2016) Віктар Ананіч (з 2017 года)
Дзейнасць «Беларусбанк» — універсальны банк, які працуе як з фізічнымі, так і з юрыдычнымі асобамі, а таксама аказвае інвестыцыйна-банкаўскія паслугі. Па стане на жнівень 2018 года ў банку абслугоўваліся больш за 80 тысяч юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Сярод буйных кліентаў — ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія», ААТ «Газпром трансгаз Беларусь», ТАА «Еўраторг».https://belarusbank.by/ru/33139/33142/1745
Па маштабу філіяльнай сеткі «Беларусбанк» займае першае месца ў ТОП-10 найбуйнейшых банкаў Беларус. На 2018 год філіяльная сетка банка прадстаўлена:
6 філіяламі-абласнымі (Мінскае) упраўленнямi, 21 філіялам, 103 цэнтрамі банкаўскіх паслуг, 1433 аддзяленнямі, 138 абменнымі пунктамі.https://belarusbank.by/ru/33139/33142/structure
За мяжой банк прадстаўлены прадстаўніцтвамі ў Пекіне і Франкфурце-на-Майне.https://belarusbank.by/ru/33139/33142/structure/1639
У склад банкаўскага холдынгу ўваходзяць: ТАА «ААБ Лізінг» (99,99 %) Унітарнае прадпрыемства «ААБ Санаторый Спутнік» (100 %) Унітарнае прадпрыемства «ААБ Санаторый Сонечны» (100 %) ТАА «ААБ Кансалт» (60 %) Унітарнае прадпрыемства «ААБ Брокер» (заснавальнікам прадпрыемства з’яўляецца ТАА «ААБ Лізінг»)https://belarusbank.by/ru/33139/33142/23707/31285 .
Паказчыкі дзейнасці На 2018 год па памеры актываў «Беларусбанк» займае першае месца ў банкаўскай сістэме Беларусі (27,03 млрд BYN). Прыбытак Банка за 2017 год склаў 172 млн рублёў і вырас у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 17 млн рублёў, або на 11 %. Рэнтабельнасць дзейнасці склалася на ўзроўні 6,7 %. Адносіна аперацыйных расходаў да чыстых аперацыйных даходаў ад асноўнай дзейнасці (CIR) склалася за 2017 год на ўзроўні 42,4 % і з’яўляецца найменшай сярод ТОП-10 банкаў Рэспублікі Беларусь.
Рэсурсная база Банка за 2017 год знізілася на 1,5 % і па стане на 01.01.2018 склалася на ўзроўні 28 658 млн рублёў. Крэдытны партфель Банка на справаздачную дату сфарміраваўся ў памеры 17 862 млн рублёў і займае 62,3 % у структуры актываў Банка.https://belarusbank.by/site_ru/33602/GO%202018.pdf
Доля «Беларусбанка» ў агульным аб’ёме актываў беларускага банкаўскага сектара на 1 студзеня 2016 года склала 41,2 %, на рынку прыватных укладаў — 45 %, крэдытны партфель — 72 % усіх выдадзеных крэдытаў насельніцтву.
Аб’ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній - 1,8 млрд дол ЗША ў эквіваленце. Аб’ём сродкаў карпаратыўных кліентаў — 79 трлн бел руб (3,89 млрд еўра ў эквіваленце). Аб’ём прыцягнутых сродкаў фізічных асоб — 95 трлн бел руб (4,68 млрд еўра ў эквіваленце).
У сусветным маштабе «Беларусбанк» знаходзіцца на 420-ым месцы. Згодна са штогадовым рэйтынгам Топ-1000 банкаў светуhttps://www.thebanker.com/Top-1000, апублікаваным міжнародным спецыялізаваным фінансавым выданнем The Banker (выдавецтва Financial Times), па выніках 2015 года ААТ «ААБ Беларусбанк» заняў 10-ае месца сярод 25 найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы па капіталу 1-ага ўзроўню.
Эканамічны крызіс і санкцыі (з 2020 года) З 13 сакавіка 2022 года ўвёў абмежаванне на правядзенне безнаяўных расходных аперацый і аперацый зняцця наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем міжнародных банкаўскіх плацежных картак Visa, Mastercard, Maestro за межамі Рэспублікі Беларусь, аформленых з адкрыццём рахунку толькі ў беларускіх рублях, у эквіваленце 400 беларускіх рублёў на працягу 24 гадзін.
Ацэнкі рэйтынгавых агенцтваў, міжнародныя санкцыі Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва «» (2018 год): кароткатэрміновы ў замежнай валюце: B доўгатэрміновы ў замежнай валюце: B доўгатэрміновы прагноз: Стабільны рэйтынг падтрымкі: 4
Standard & Poor’s (красавік, 2018 год): доўгатэрміновы ў замежнай валюце: В доўгатэрміновы ў нацыянальнай валюце: B прагноз: Стабільныhttps://belarusbank.app/ru/33139/1653
24 чэрвеня 2021 года банк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмяжаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасць крэдытаў з тэрмінам пагашэння ў больш чым 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў. 20 жніўня 2021 года «» выставіла банку рэйтынг «B» з негатыўным прагнозам. Адначасова з гэтым агенцтва адклікала рэйтынг па прычыне ўнясення банка ў санкцыйны спіс і паведаміла, што больш не будзе ацэньваць альбо рабіць іншы аналіз дзейнасці «Беларусбанку». У жніўні таго ж года да санкцый ЕС далучылася Швейцарыя.
Украіна ў кастрычніку 2022 года ўвяла санкцыі супраць банка, а ў студзені 2023 года — і супраць яго даччынайАСБ Лизинг зарегистрировал дочернюю лизинговую компанию в России кампаніі «ААБ Лізінг». У 2022 і 2023 гадах Беларусбанк трапляў пад санкцыі Канады.
Samsung Pay і BELARUSBANK Pay 5 ліпеня «Беларусбанк» сумесна з кампаніяй Samsung Electronics і міжнароднай плацежнай сістэмай Mastercard рэалізаваў для сваіх кліентаў магчымасць аплаты пакупак з дапамогай сэрвісу Samsung Pay. Сэрвіс даступны для трымальнікаў асабістых дэбетавых картак Mastercard «Беларусбанка». Ён прадастаўляецца без спагнання платы, падчас куплі доступ устройства да сеткі Інтэрнэт не патрабуецца, аплата з дапамогай сэрвісу Samsung Pay ажыццяўляецца хутчэй, чым пры выкарыстанні звычайнай карткі.https://belarusbank.app/ru/33139/press/bank_news/33899
1 сакавіка «Беларусбанк» рэалізаваў для сваіх кліентаў мабільны плацежны сэрвіс BELARUSBANK Pay, які прадастаўляе магчымасць трымальнікам банкаўскіх плацежных картак Mastercard або Maestro праводзіць бескантактавыя плацяжы мабільным тэлефонам. Праект рэалізаваны ў партнёрстве з плацежнай сістэмай Mastercard. Сэрвіс BELARUSBANK Pay, распрацаваны на аснове тэхналогіі HCE (Host Card Emulation), дазваляе з дапамогай мабільнага тэлефона (з падтрымкай тэхналогіі NFC (Near Field Communication) і аперацыйнай сістэмай Android версіі 4.4 і вышэй) і мабільнага дадатка выпусціць без спагнання платы віртуальны аналаг банкаўскай плацежнай карткі для здзяйснення плацяжоў адным дакрананнем тэлефона да бескантактавага плацежнага тэрміналу ў арганізацыях гандлю і сэрвісу.https://belarusbank.app/ru/33139/press/bank_news/33516
Іпатэчны офіс У лютым 2018 года «Беларусбанк» першым у краіне адкрыў Іпатэчны офіс. У ім кліентам прапануецца комплекс паслуг па атрыманні крэдыту на нерухомасць, як на будаўніцтва і набыццё новага жылля, так і на набыццё жылля на другасным рынку. Тут ажыццяўляецца афармленне жыллёвых крэдытаў, і прадастаўляюцца паслугі, неабходныя для правядзення здзелак: падбор варыянту жылога памяшкання, правядзенне здзелкі куплі-продажу або афармлення дагавору з забудоўшчыкам на долевае будаўніцтва, падбор іпатэчнага крэдыту і рэгістрацыю права ўласнасці на нерухомую маёмасцьhttps://news.tut.by/economics/580886.html?crnd=906 .
Дабрачынныя праекты «Беларусбанк» пазіцыянуе сябе як сацыяльна адказны брэнд. Дабрачынная дзейнасць банка ажыццяўляецца ў рамках пяці праектаў:
«Бацькоўскі дом» — будаўніцтва жылых дамоў для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, аказанне дапамогі пражываючым у іх сем’ям «Вектар дабрыні» — банк аказвае дапамогу ўстановам аховы здароўя, сацыяльнай абароны, грамадскiм аб’яднанням, маючым патрэбу грамадзянам «Мост у будучыню» — аказанне дапамогі ўстановам адукацыі, асветы, падтрымка развіцця дзяцей «Пераможам разам!» — падтрымка спорту высокіх дасягненняў, фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця «Прастора натхнення» — падтрымка арганізацый культуры, мастацтва https://belarusbank.by/ru/33139/33142/30394
Узнагароды 2006, 2010, 2013 гг. — ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымаў узнагароду «Банк года» ў Беларусі па ацэнцы эканамічнага часопіса «The Banker».
2008—2015 гг. — «Беларусбанк» прызнаны пераможцам у намінацыі «Банк № 1» у Беларусі Камітэтам Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Выбар года».
2009 г. — «Беларусбанк» прызнаны найлепшым банкам свету па якасці абслугоўвання кліентаў па сістэме «Western Union».
2009, 2010, 2013, 2015 гг. — «Беларусбанк» названы «Найлепшым банкам Рэспублікі Беларусь» па версіі сусветна вядомага фінансавага выдання «Global Finance».
2009—2012, 2015 гг. — фінансавы часопіс «EMEA finance», называючы найлепшыя камерцыйныя і інвестыцыйныя банкі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і краінах СНД, прызнаў «Беларусбанк» найлепшым у намінацыях «Найлепшы банк у Рэспубліцы Беларусь», «Найлепшы інвестыцыйны банк», «Найлепшы брокер».