Уладзімір Мікалаевіч Сасімовіч () — беларускі лёгкаатлет, трэнер. Спецыялізуецца ў кіданні кап’я. Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1986).

== Біяграфія Нарадзіўся 14 верасня 1968 года ў в. Ільінка Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.

У 1985 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат спартыўнага профілю.

У 1985—1992 гадах — у зборнай камандзе СССР, з 1993 года — у нацыянальнай камандзе Беларусі.

З 2004 года працуе трэнерам-выкладчыкам у Рэспубліканскай школе вышэйшага спартыўнага майстэрства па лёгкай атлетыцы.

Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1986), чэмпіён свету сярод юніёраў (1986) з сусветным рэкордам, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў (1987), бронзавы прызёр зімовага і летняга чэмпіянатаў СССР (1990), чэмпіён Х Спартакіяды народаў СССР (1991), бронзавы прызёр чэмпіянату свету (1991) і Кубка свету (1992), сярэбраны прызёр Кубка Еўропы (1995, 1-я ліга), сярэбраны прызёр адкрытага чэмпіянату Расіі (1996).

Рэкардсмен СССР (1991, 1992), рэкардсмен Беларусі (1995).

Неаднаразовы пераможца міжнародных турніраў серыі Гран-пры (1991—1996), сярэбраны прызёр фіналу Гран-пры (1991).

Пераможца міжнародных спаборніцтваў «Карнавал кап’я» (1995), Міжнароднага турніру (1999, Аўстрыя), сярэбраны прызёр турніру (1996, Кейптаўн, ПАР), спаборніцтваў на прызы Рамуальда Кліма (1990—2004), чэмпіянатаў Беларусі (з 1983 года)Сасімовіч Уладзімір Мікалаевіч.

Спартыўныя дасягненні чэмпіён свету сярод юніёраў (1986) чэмпіён Х Спартакіяды народаў СССР (1991) сярэбраны прызёр фіналу Гран-пры (1991) сярэбраны прызёр Кубка Еўропы (1995) сярэбраны прызёр турніру серыі Гран-пры (1996) бронзавы прызёр зімовага чэмпіянату СССР (1990) бронзавы прызёр летняга чэмпіянату СССР (1990) бронзавы прызёр чэмпіянату свету (1991) бронзавы прызёр Кубка свету (1992) рэкардсмен СССР (1991, 1992) рэкардсмен Беларусі (1995) пераможца міжнародных турніраў серыі Гран-пры (1991—1996) пераможца міжнародных спаборніцтваў «Карнавал кап’я» (1995) пераможца міжнароднага турніру (1999) пераможца спаборніцтваў на прызы Р. Кліма (1990—2004) пераможца чэмпіянатаў Беларусі (з 1983 года)

Крыніцы

Літаратура

Сасимович Владимир Николаевич // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. — С. 382—383.

Катэгорыя:Кідальнікі кап’я Беларусі Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Трэнеры Беларусі