Барыс Мікалаевіч Мала́хаў (, г. Пружаны, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія Скончыў у 1974 годзе архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Працуе ў галінах мастацкага праектавання і комплекснага афармлення адміністрацыйных і грамадскіх будынкаў, музейных экспазіцый, міжнародных фотавыставак.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года. Жыве ў г. Брэсце.

Творчасць Асноўныя творы: мастацкія канцэпцыі і праекты афармлення музея «Захаваныя мастацкія каштоўнасці», Дома грамадзянскіх абрадаў, акцыянернага таварыства «Скарб» — усе ў г. Брэсце, музея «Цэнтр-хлеб» у калгасе «Савецкая Беларусь» Брэсцкай вобласці (усе ў сааўтарстве); дзіцячай музычнай школы ў г.п. Ружаны, Дома культуры ў г.п. Івацэвічы; фотавыстаўкі ў Доме савецкай навукі і культуры ў Варшаве (Польшча), міжнароднай выстаўкі плаката «Інтурыст».

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта