Алена Іванаўна Гінько (нар. , Тузбіца, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларуская паэтэса.
Біяграфія Нарадзілася 22 жніўня 1965 года ў в. Тузбіца Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Жыве і працуе ў Віцебску настаўніцай беларускай мовы і літаратуры.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2001 года.
Творчасць Аўтар зборнікаў паэзіі «Самотная птушка» (1999), «Пяшчота пры журбе» (2003), «Я думала душой» (2015).
Катэгорыя:Выкладчыкі навучальных устаноў Віцебска Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Паэты Беларусі