Пётр Міхайлавіч Хамянтоўскі (, Равуча, цяпер Талачынскі раён, Віцебская вобласць — ) — расійскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1870), генерал ад інфантэрыі (1887).
Біяграфія Яго дзяцінства прайшло ў радавым маёнтку Халяпінка Талачынскага раёна. Бацька — генерал-маёр М. Я. Хамянтоўскі, дзядзька — генерал-маёр Ф. Я. Хамянтоўскі.
Пасля заканчэння Пажаскага корпуса ў Пецярбургу ў 1837 годзе праходзіў службу ў лейб-гвардзейскім Ізмайлаўскім палку.
Пасля ўдзелу ў Севастопальскай кампаніі ў званні маёра служыў у інтэнданцкім кіраванні (Польша).
У 1862 годзе асабістым указам Аляксандра II быў прызначаны начальнікам інтэнданцкага кіравання Варшаўскай ваеннай акругі. Генерал пяхотных войскаў (1863).
У 1870 годзе стаў генерал-лейтэнантам і быў пераведзены на службу ў Ваеннае міністэрства ў Пецярбургу.
У апошнія гады жыцця служыў дырэктарам канцылярыі Марскога міністэрства, меў грамадзянскі чын ІІІ класа — тайны саветнік. Выконваў абавязкі чыноўніка вышэйшага рангу. З 1879 года лічыўся ў Запасных войсках. У 1887 годзе ўзведзены ў генералы ад інфантэрыі.
Памёр 13 лістапада 1900 года і пахаваны ў маёнтку Халяпінка на радавых могілкахХамянтоўскі Пётр Міхайлавіч.
Узнагароды Кавалер ордэна «Знак Отличия» (за гераічную абарону Севастопаля) ордэн Белага арла (1857) ордэн Залатой табакеркі з вензелем Яго Імператарскай Вялікасці (1878) ордэн святога Аляксандра Неўскага (1879)
Літаратура Бирюков, В. Такого рода делами и поступками можно многое сделать и изменить / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. — 2018. — 20 студз. — С. 3. Корнилович, Э. Генералы из Халяпинки / Э. Корнилович // Наша Талачыншчына. — 2002. −14 жн. — С. 2 ; 21 жн. — С. 2. Корнилович, Э. Друцкие генералы / Э. Корнилович // Беларуская думка. — 2003. — № 8. — С. 130—136. Толочинские знаменитости // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. — 2-е изд, с изм. — Минск : Бизнесофсет, 2006. — С. 52-56.
Катэгорыя:Генералы ад інфантэрыі (Расійская імперыя)