«Little Big» — расійскі рэйв/поп-панк-гурт з Санкт-Пецярбургаhttps://meduza.io/episodes/2020/03/03/zamechatelnyy-obrazchik-tresha-pro-rossiyu-gruppa-little-big-budet-predstavlyat-rossiyu-na-evrovidenii-pochemu-imenno-oni, якія павінны былі прадставіць Расію на конкурсе песні Еўрабачанне 2020 з песняй «Uno»https://meduza.io/shapito/2020/03/13/gruppa-little-big-predstavila-klip-na-pesnyu-uno-s-kotoroy-vystupit-na-evrovidenii.

Гурт створаны ў 2013 годзе музыкантам і блогерам Ільёй Прусікіным і прадзюсаркай Алінай П’язак. Дэбютная песня «Everyday I’m Drinking» была выпушчаная 1 красавіка 2013 года, першапачаткова як першакрасавіцкі жарт, аднак у далейшым праект стаў развівацца больш сур’ёзна. Сярод найбольш вядомых песень — «Skibidi», выпушчаная ў 2018 годзе: кліп на яе быў прагледжаны на YouTube больш 500 мільёнаў разоў.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Музычныя калектывы Расіі Катэгорыя:Прадстаўнікі Расіі на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2020