Лю́біна Га́йдук-Ве́лькавіч, іншы варыянт прозвішча — Га́йдук-Ве́лькавічава, народжаная Шэ́нец (, 1976, Баўтцэн, ГДР) — лужыцкая пісьменніца, паэт, драматург і перакладчык. Піша на верхнялужыцкай мове.

Пасля заканчэння сербскай гімназіі ў Баутцене паступіла ў Лейпцыгскі універсітэт, у якім вывучала сарабістыку і гісторыю.

Літаратурная творчасць Піша кнігі для дзяцей, вершы, тэатральныя творы, аповесці і апавяданні на верхнялужыцкай мове. У 2006 годзе выдала дэтэктыў «Pawčina złósće».

Пераклала на верхнялужыцкую мову творы Федэрыка Гарсія Лоркі, Чарльза Дзікенса, Торнтана Ўайлдара, Карла Гальдоні і Міра Гаўрана.

У 2017 годзе ўдастоена спецыяльнай узнагароды прэміі імя Якуба Чышынскага «за выдатны ўклад у развіццё сучаснай сербалужыцкай літаратуры і распрацоўку лінгвістычных вучэбна-выхаваўчых дапаможнікаў».

Дачка сербалужыцкага літаратурнага гісторыка і бібліёграфа Франца Шэна.

Сачыненні

Prěnje jejko, зборнік вершаў, 1998; Pjatk haperleje, зборнік вершаў, 1998; Wurywanki, п'еса, 2001; Ćipka w lěsu, дзіцячая кніга, 2004; Pawčina złósće, дэтэктыў, 2006; Dyrdomdej mjez swětami — pola androidow, камедыя, 2007; Juliana, дзіцячая кніга, 2007; Cuze zynki, зборнік апавяданняў, 2009; W putach Čorneho pana, раман-фэнтэзі, 2011.

Спасылкі Інфармацыя на сайце выдавецтва Домавіна Rozhlad, Lubina Hajduk-Veljkovićowa, spisowaćelka a přełožerka w Lipsku, стр. 324—329

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага Катэгорыя:Лужыцкамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменніцы Германіі Катэгорыя:Верхнялужыцкія пісьменнікі Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў