Цагляны слуп — гістарычны помнік каля вёскі Ганчароўкі Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца каля дарогі Талачын — Круглае.
Гісторыя Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) мяжа паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай праходзіла па Друці. З 1773 года на мяжы былі расійскія мытні, якія існавалі да другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе.
З 1764 года ў Расійскай імперыі на дарогах усталёўвалі верставыя слупы па адзіным праекце, рэшткі некалькіх такіх слупоў захаваліся ў ваколіцах Ганчароўкі (гл. таксама Зялёная), на адлегласці кратнай вярсце адзін ад другога. Праз, па думку некаторых аўтараў, «манументальнасць» ганчароўскага слупа, узніклі версіі пра яго як «пагранічны» і «мытны», урэшце і спалучаная версія пра «вёрства-пагранічны».
У 2009 годзе пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь слупу быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння.
Вышыня слупа — 2,4 м, шырыня — 1,5 м.
Крыніцы
Літаратура Кавалеўскі, С. Верставы слуп / C. Кавалеўскі // Народнае слова. — 2009. — 24 кастр. — С. 8. Кавалеўскі, С. Пра што гаворыць вярста? / С. Кавалеўскі // Витебские вести. — 2016. — 15 сент. — С. 23. Королев, М. Ничто не ново под луной / М. Королев // Наша Талачыншчына. — 2017. — 4 лют. — С. 3. Орловский, А. Столб у дороги / А. Орловский, С. Иванов // Наша Талачыншчына. — 2009. — 5 верас. — С. 4.
Спасылкі
Катэгорыя:Ганчароўка (Талачынскі раён) Катэгорыя:Славутасці Талачынскага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Талачынскага раёна