Ганна Мікалаеўна Се́ндзер (нар. , , Брэсцкая вобласць) — беларускі педагог. Доктар педагагічных навук, прафесар (2004). Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.C. Пушкіна (2014—2023).
Біяграфія У 1976 годзе скончыла сярэднюю школу № 10 у Пінску. У 1976—1977 гадах працавала лабарантам цэнтральнай лабараторыі Пінскага прадзільна-вытворчага аб’яднання.
У 1983 годзе з адзнакай скончыла фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкага педінстытута імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Фізіка і матэматыка». У 1983—1984 гадах — настаўнік фізікі ў СШ № 4 у Баранавічах. У 1984—1989 гадах — выкладчык фізікі Пінскага педагагічнага вучылішча імя А. С. Пушкіна.
У 1985—1989 гадах вучылася ў аспірантуры без адрыву ад вытворчасці, у 1990 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 1995—1998 гадах — дактарант кафедры педагогікі БДУ, у 1999 годзе абараніла доктарскую дысертацыю.
У 2003 годзе прызначана прарэктарам па вучэбнай рабоце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. У 2004 годзе прысвоена званне прафесара.
У 2007 годзе прызначана першым прарэктарам, а з 3 мая 2014 года па ліпень 2023 года займала пасаду рэктара БрДУ.
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: педагогіка вышэйшай школы; методыка прафесійнай адукацыі; гісторыя і метадалогія матэматыкі.
Надрукаваны манаграфіі «Фарміраванне прафесійнай накіраванасці студэнтаў педагагічнай ВНУ пры вывучэнні прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін» — Мінск, 1998 г., «Гісторыя і метадалогія пачатковага курса матэматыкі» — Брэст, 2003 г., «Гуманітарна-арыентаваная матэматычная адукацыя ў пачатковай школе» (у суаўтарстве), 2005 г., вучэбна-метадычны дапаможнік «Гістарычны матэрыял на ўроках матэматыкі ў пачатковай школе» — Мінск, «Пачатковая школа», 2010 г., курс лекцый «Метадалогія фарміравання паняцця аб ліку ў пачатковым курсе матэматыкі» — Брэст, 2003 г., звыш за 150 артыкулаў у навукова-метадычных часопісах.
Пад кіраўніцтвам Г. М. Сендзер абаронены 3 кандыдацкія дысертацыі, праводзяцца дысертацыйныя даследаванні яшчэ двума аспірантамі і саіскальнікамі.
Узнагароды Ганаровая грамата Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ганаровая грамата Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь нагрудны знак Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» юбілейны медаль «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» медаль Францыска Скарыны.
Літаратура
Спасылкі Ганна Мікалаеўна Сендзер // Сайт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя:Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Катэгорыя:Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Педагогі СССР