Святлана Аляксандраўна Горваль (, Валожын, Мінская вобласць) — беларуская камерсантка, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 скліканняСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Витебской области .

Біяграфія Нарадзілася 25 жніўня 1986 года ў Валожыне Мінскай вобласці.

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць».

Працавала спецыялістам аддзела рознічнага гандлю, начальнікам аддзела рознічнага гандлю ў ААТ "Гандлёвы дом «Нёман» у Гродна; намеснікам дырэктара, дырэктарам ААТ «Віцебскі ўнівермаг».

Выбіралася дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцыГорваль Святлана Аляксандраўна.

Сям’я Замужам, мае дачку.

Узнагароды ганаровыя граматы Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь. У 2017 годзе занесена на Дошку гонару адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска. У 2018 годзе прысвоена ганаровае званне «Віцяблянін года».

Крыніцы

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання