Капліца Святога Тадэвуша — былая каталіцкая мураваная капліца ў в. Вухвішча Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзілася ў парку на высокім пагорку.
Гісторыя
Фундавана яна была ў 1861 годзе ўладальнікам маёнтка А. Любенскім і яго сястрой А. Івашэўскай. Знішчана ў гады Другой сусветнай вайны.
Архітэктура Архітэктура мураванага будынка была вырашана ў стылі рэтраспектыўнай готыкі (па ідэі фундатара капліца павінна была асацыіравацца з гатычным касцёлам св. Ганны ў Вільні). Уяўляла сабой прамавугольны аб’ём з пяціграннай апсідай і сакрысціямі. Над галоўным фасадам узносілася высокая васьмерыковая вежа-званіца са шпілем. Стракаты сілуэт будынка фармавалі шматлікія вастраверхія фіялы, вертыкальную дынамічную накіраванасць кампазіцыі надавалі стральчатыя нішы і вокны.
На чырвоным фоне цаглянай муроўкі вылучаліся пабеленыя элементы архітэктурнай пластыкі: ажурны аркатурны фрыз, фіялы прасценачных контрфорсаў, ліштвы стральчатых вокнаў. Галоўны фасад быў фланкіраваны гранёнымі пілонамі са шпілямі. У галоўным алтары знаходзіўся абраз св. Тадэвуша. У склепе хавалі памерлых уладальнікаў маёнтка. Помнік з белага мармуру ўвекавечваў памяць Адэлі Сялявы, а з чорнага Эльвіры Мікульскай, дачкі ЛюбенскагаКапліца Святога Тадэвуша.
Спасылкі
Катэгорыя:Культавыя збудаванні Полацкага раёна Катэгорыя:Капліцы Віцебскай вобласці Катэгорыя:1861 год у Беларусі Катэгорыя:Вухвішча Катэгорыя:Колішнія культавыя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1940-я гады