Наталля Рыгораўна Голуб (нар. , Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 скліканняСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Брестской области .

Біяграфія Нарадзілася 21 чэрвеня 1987 года ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці.

Скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права».

Працавала намеснікам галоўнага бухгалтара, сакратаром-юрысконсультам ААТ «Вінец»; першым сакратаром Бярозаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Абіралася дэпутатам Сігневіцкага сельскага Савета дэпутатаў. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансахГолуб Наталля Рыгораўна.

Не замужам.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання