Васіль Паўлавіч Кірычук (, в. Славатычы, Валынская вобласць, Украіна — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Закончыў сельскую школу, працаваў у калгасе. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з сакавіка 1944 года. Вызначыўся 25 чэрвеня 1944 года на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна Віцебскай Вобласці. Наводчык процітанкавага ружжа радавы В.П. Кірычук адзін з першых пераправіўся цераз Заходнюю Дзвіну, агнём прыкрываў пераправу роты. Байцы фарсіравал і раку і замацаваліся на левым беразе. Фашысты накіравалі на іх танкі. У гэтым баі В.П. Кірычук быў цяжка паранены.
Пасля лячэння зноў стаў у строй. Пры вызваленні Паставаў зноў быў цяжка паранены. Памёр ад ран 13 ліпеня 1944 года. Пахаваны ў горадзе Паставы, дзе яго імем названа адна з вуліцАбеліск на карце раёна.
Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Памерлі ад ран Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны