Закрытае акцыянернае таварыства «„ОптіКурс“ НКФА» — нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя ў Рэспубліцы Беларусь. Асноўныя акцыянеры — кіпрскія юрыдычныя асобы.

Заснавана ў 1993 годзе як банк «Абсалютбанк», у 2022 годзе змяніла назву на «ОптіКурс», а статус — на НКФА. У 2023 годзе ліквідавана.

Міжнародныя санкцыі 9 жніўня 2021 года «Абсалютбанк» быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША як банк ТАА «Інтэрсэрвіс», якім валодае Мікалай Варабей, беларускі прадпрымальнік з Чорнага спісу Еўрасаюза, а таксама санкцыйных спісаў Канады і Вялікабрытаніі, знаходжанне якога ў бліжэйшым атачэнні Аляксандра Лукашэнкі прыносіць дывідэнды Варабею і яго кампаніям.

18 жніўня 2021 года банк спыніў пераводы грошай у замежнай валюце, акрамя расійскай, у тым ліку праз Western Union, выдачу і абслугоўванне картак сістэмы Visa..

У сакавіку 2022 года банк быў даданы ў санкцыйны спіс Канады.

5 ліпеня 2022 года банк змяніў назву і стаў называцца ЗАТ «„ОптіКурс“ НКФА», таксама банк змяніў юрыдычны статус на «нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю»Аб змяненні юрыдычнага статусу закрытага акцыянернага таварыства «АБСАЛЮТБАНК» на нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю.

24 ліпеня 2023 прынята рашэнне пра ліквідацыю НКФАО ликвидации НКФО.

Пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2024 года № 117 выключана з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаўЗАТ «ОптіКурс» НКФА" выключана з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Катэгорыя:Кампаніі паводле алфавіта Катэгорыя:Банкі Беларусі Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1993 годзе Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША