Джон Мэ́йнард Кейнс (), барон (5 чэрвеня 1883, Кембрыдж, Вялікабрытанія — 21 красавіка 1946, Сасэкс, Вялікабрытанія) — англійскі эканаміст, журналіст, інвестар, заснавальнік кейнсіянскага напрамку ў эканамічнай тэорыі. Ягоная найбольш вядомая праца: «Агульная тэорыя занятасці, адсотку і грошай» (), якая прапануе дзяржаўную палітыку ў галіне эканомікі, накіраваную на падтрымку поўнай занятасці і павелічэнне дзяржаўных выдаткаў як сродак ад эканамічнага заняпаду.

Уплыў Кейнса зменшыўся ў 1970 годзе, збольшага ў выніку праблем, якія пачалі ўзнікаць у паўночнаамерыканскай эканоміцы з пачатку дзесяцігоддзя, і часткова з-за крытыкі ад Мілтана Фрыдмана і іншых эканамістаў, якія былі настроены песымістычна адносна здольнасці ўрада рэгуляваць бізнес-цыклы з фіскальнай палітыкай«To Set the Economy Right» . Time magazine.. Аднак надыход глабальнага фінансавага крызісу ў 2007 годзе прывёў да адраджэння кейнсіянскай думкі. Кейнсіянская эканоміка забяспечыла тэарэтычную аснову для эканамічнай палітыкі, якая праводзіцца і праводзілася ў сувязі з крызісам прэзідэнтамі Джорджам Бушам і Баракам Абамам у ЗША, прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Горданам Браўнам у Вялікабрытаніі, і іншымі кіраўнікамі ўрадаў«The undeniable shift to Keynes» . Financial Times..

Асабістае жыццё Кейнс нарадзіўся ў сям’і, якая належала да сярэдняга класу. Асяроддзе, у якім нарадзіўся і вырас Джон Мэйнард, было надзвычай акадэмічным. Яго бацька Джон Нэвіл Кейнс быў эканамістам, настаўнікам эканомікі і логікі, доўгі час з’яўляўся акадэмічным адміністратарам Каралеўскага каледжу Кембрыджскага ўніверсітэту. Маці Кейнса, Флоранс Ада Браўн (), адна з першых жанчын з дыпломам Кембрыджу, была паспяховай пісьменніцай і грамадскай дзяячкай. Дарэчы, Джон Нэвіл быў настаўнікам сваёй будучай жонкі. Яго малодшы брат, Джэфры Кейнс () быў хірургам, а малодшая сястра Маргарэт была ў шлюбе з Арчыбальдам Гілам, псіхолагам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі.

Кейнс быў даволі высокім, ростам прыкладна 198 см. Існуюць звесткі пра яго нетрадыцыйную сексуальную арыентацыю. Ён меў блізкія адносіны з мастаком Дунканам Грантам у перыяд з 1908 да 1915 года. У 1918 годзе Кейнс сустрэў расійскую балерыну Лідыю Лапухову, якая ў 1925 годзе стала яго жонкай. У тым жа 1925 годзе ён упершыню пабываў у СССР на ўрачыстасці, прысвечанай 200-годдзю Акадэміі навук. Шлюб Кейнса быў, напэўна, шчаслівым, нягледзячы на тое, што яны не мелі дзяцей.

Кейнс быў паспяховым інвестарам. Нават пасля фондавага краху 1929 года ён, застаўшыся фактычна банкрутам, здолеў не толькі паправіць становішча, але і зарабіць асабістае багацце. Апрача гэтага, Кейнс быў і мецэнатам. Ён аказваў фінансавую дапамогу Кембрыджскаму мастацкаму тэатру. Яго інтарэсы не абмяжоўваліся навукай, ён збіраў кнігі і ўвогуле цікавіўся літаратурай, пісаў лібрэта да балетаў.

Кейнс меў рэпутацыю таленавітага ўдзельніка розных дэбатаў. Знакаміты эканаміст Фрыдрых фон Хаек некалькі разоў адмаўляўся спрачацца з Кейнсам у пытаннях эканомікі. А пасля выхаду «Трактату аб грошах» (1930) Хаек абвінавачваў Кейнса ў тым, што апошні не мае тэорыі капіталу і адсотку. У некаторай ступені Кейнс быў вымушаны прызнаць справядлівасць гэтых папрокаў. Але ўжо пад канец 30-х гадоў перамога Кейнса ў спрэчках з Хаекам, не толькі па пытаннях эканамічнай тэорыі, але і на практыцы, стала бясспрэчнай. Увогуле, гісторыя спрэчкі паміж знакамітымі эканамістамі ярка адлюстроўвае супрацьлегласці паміж англасаксонскай і аўстрыйскай традыцыямі ў эканамічнай тэорыі.

Адукацыя

У 7 гадоў Кейнс пайшоў у школу Пёрс (). Праз 2 гады перайшоў у пачатковую школу Св. Фэйт (). Ужо ў той час было відавочна, што Джон Мэйнард быў таленавітым вучнем. У 1894 ён абышоў увесь клас па матэматыцы і атрымаў вышэйшую адзнаку.

У наступным годзе (1895) Кейнс паспяхова здаў экзамэн на паступленне ў Ітан. З 20 хлопцаў, якія былі прынятыя ў тым годзе ў каледж, ён быў дзясяты па агульнай адзнацы і першы — па матэматыцы. Гэтаксама ж яскрава Джон Мэйнард і вучыўся. У 1899 годзе ён атрымаў найвышэйшую адзнаку па матэматыцы. У наступныя гады (1900—1901) ён пацвердзіў свой высокі ўзровень. Ягоныя поспехі не абмяжоўваліся толькі матэматыкай. У 1901 годзе, апрача матэматыкі, ён быў першы па гісторыі і па англійскім эсэ. У 1902 годзе Кейнс выйграў стыпендыю ў памеры £60 ў Каралеўскі каледж у Кембрыджы на вывучэнне матэматыкі і класічнай літаратуры.

На працягу ўсяго тэрміну навучання ў Кембрыджы Джон Мэйнард браў актыўны ўдзел у сацыяльным і палітычным жыцці. Падчас Бурскай вайны (1900) Кейнс адмовіўся ўзяць удзел у ваенных трэніроўках «Ітанскіх стралкоў», з’яўляючыся сталым пацыфістам, праціўнікам гвалту. Ён да ночы спрачаўся са сваімі сябрамі з розных інтэлектуальных суполак у Кембрыджы. У 1901 годзе ён быў абраны ў «Каледж поп» () — прэстыжную інтэлектуальную суполку ў Ітане. У 1902 годзе Кейнс неаднаразова выступае ў якасці дакладчыка ў «Саюзе» () — знакамітай інтэлектуальнай суполцы Кембрыджу. У 1904 годзе Кейнс быў абраны сакратаром «Саюзу» і Прэзідэнтам Універсітэцкага Ліберальнага клубу (). У 1905 годзе паводле вынікаў экзамена на бакалаўра ён дванаццаты ва ўсім Кембрыджы.

Падчас вакацый 1905 года Кейнс знаёміцца з працай Альфрэда Маршала «Прынцыпы эканомікі» (), якая зрабіла вялікі ўплыў на хлопца. Пасля вяртання ў Кембрыдж на заняткі Джон Мэйнард пачынае слухаць курс Альфрэда Маршала па эканоміцы. Менавіта Альфрэд Маршал параіў Джону перайсці з матэматыкі і класічнай літаратуры да вывучэння эканомікі і палітыкі. Малады студэнт Кейнс быў вельмі зацікаўлены ў вывучэнні новага прадмету.

У 1906 годзе Кейнс прайшоў іспыты на паступленне на дзяржаўную службу ў ліку 10 іншых, хто здолеў гэта зрабіць у тым годзе. Ягоны вынік — другое месца. Па правілах, першае месца атрымлівае пасаду ў Міністэрстве фінансаў, другое — Індыйскі офіс (дэпартамэнт па кіраванню Індыяй). Але агульны высокі вынік не ўзрадаваў Мэйнарда, калі ён атрымаў падрабязныя адзнакі па прадметах. Адзнакі па прадметах матэматыка і эканоміка былі ніжэйшымі за адзнакі па логіцы і псіхалогіі, гісторыі, эсэ.

Падчас вучобы Кейнс уваходзіў у элітную суполку пісьменнікаў, артыстаў і мастакоў. Яна звалася «група Блумсбэры» (). Сябрамі гэтай суполкі з’яўляліся Леанард Вульф (), Вірджынія Вульф (), Дункан Грант (), Клайв Бэл () і Літан Стрэчы (). На працягу ўсяго жыцця Кейнс захаваў духоўную сувязь з гэтай суполкай.

Кар’ера З 1906 да 1907 года Кейнс працаваў у Дэпартаменце па справах Індыі (). У вольны ад дзяржаўнай службы час ён працуе над асабістай дысертацыяй па праблемах імавернасці, асноўныя вынікі якой былі апублікаваныя ў «Трактаце аб імавернасці». У 1907 годзе Кейнс пакідае службу, каб скончыць сваю дысертацыю, вяртаецца ў Кембрыдж і пачынае настаўніцкую дзейнасць. Ён выкладае тры разы на тыдзень прадмет «Грошы, крэдыт і цэны». Пасля абароны дысертацыі Кейнс уваходзіць у кола сяброў Каралеўскага каледжу.

З 1911 году Джон Кейнс працуе рэдактарам Эканамічнага часопіса () — вельмі высокая і паважаная пасада ў навуковых эканамічных колах. У 1912 годзе ён быў абраны ў Савет () Каралеўскага каледжу. У 1913 годзе скончыў сваю першую вялікую працу па эканоміцы «Індыйская грашовая сістэма і фінансы» (). 3 красавіка, яшчэ перад публікацыяй працы, Джон атрымаў прапанову заняць пасаду ў Каралеўскай камісіі па індыйскіх фінансах і валюце ().

У студзені 1915 году Джон трапляе ў Міністэрства фінансаў у якасці памочніка саветніка Міністра. Пасада не вельмі вялікая, але незалежная. Яна дазваляла Кейнсу заўсёды выказваць свае думкі адкрыта. І яго ацанілі. З мая 1915 года ён працуе на афіцыйнай пасадзе ў Міністэрстве. А ўжо ў 1916 годзе Кейнс узначальвае аддзел па міждзяржаўных адносінах.

Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 года ў Расіі Кейнс успрыняў вельмі добра. Ён справядліва лічыў, што рэвалюцыя стала адным з вынікаў Першай сусветнай вайны.

У 1918 годзе, калі стала відавочна блізкая перамога над Германіяй, Джон Кейнс разам са сваім аддзелам распачынае працу над будучымі ўмовамі фінансавай кампенсацыі для пераможцаў з боку Германіі.

У 1919 годзе як прадстаўнік Міністэрства фінансаў Кейнс бярэ ўдзел у Парыжскіх мірных перамовах. Там ён прапаноўвае асабісты план пасляваеннага аднаўлення еўрапейскай эканомікі, які, на жаль, не быў прыняты, але стаў асновай для яго працы «Эканамічныя вынікі міру». У гэтай працы Кейнс, апрача іншага, пярэчыў супраць эканамічнага ўціску Германіі, накладання велізарных кантрыбуцый, якія пад канец, на думку Кейнса, падштурхнулі і ўзмацнілі рэваншысцкія настроі сярод насельніцтва Германіі. Кейнс прапанаваў у процівагу пэўную колькасць крокаў па аднаўленню эканомікі Германіі. Ён разумеў, што гэтая краіна з’яўляецца адным з самых важных звёнаў сусветнай эканамічнай сістэмы.

У 1919 годзе Кейнс пакідае пасаду ў міністэрстве, вельмі расчараваўшыся ў дзяржаўнай працы. Ён зноў вяртаецца ў Кембрыдж, аднак больш за ўсё працуе ў Лондане, з’яўляючыся сябрам праўлення некалькіх фінансавых кампаніяў, сябрам рэдкалегіяў некалькіх часопісаў, уладальнікам штотыднёвіка «Нацыя» (), рэдактарам (1911—1945) «Эканамічнага часопіса» (), а таксама кансультуе ўлады. Таксама вядома, што ён даволі паспяхова гуляў на біржы. З 1920 па 1924 год Кейнс здолеў зарабіць гульнёй £57.797, што было вельмі шмат на той час. Тым больш, што ў 1920 годзе ён быў фактычна банкрутам — меў на рахунку 0.

У 1920-я гады Кейнс працаваў над праблемамі будучыні сусветнай эканомікі і фінансаў. Крызыс 1921 года і дэпрэсія падштурхнулі навукоўца да аналізу стабільнасці цэн, узроўню вытворчасці і занятасці. У 1923 годзе ён публікуе «Трактат аб грашовай рэформе» (), у якім даследуе прычыны і вынікі змянення вартасці грошай, уплыў інфляцыі на размеркаванне даходаў, уплыў чаканняў, залежнасць паміж чаканнямі змянення цэнаў і адсоткавымі стаўкамі і шмат іншага. На думку Кейнса, патрэбна падтрымліваць стабільнасць унутраных цэн, а не завышанага курсу нацыянальнай валюты, як гэта рабілі ўлады таго часу. Гэтая праца Кейнса лічыцца канцом эры «Залатога стандарту». На працягу 20-х гадоў Кейнс няспынна крытыкуе эканамічную палітыку ўладаў, накіраваную на падтрымку «Залатога стандарту».

У другой палове 20-х гадоў вучоны цалкам захоплены працай над «Трактатам аб грошах» (), які быў скончаны ў 1930 годзе. У гэтым трактаце Кейнс даследуе пытанні, якія датычацца валютных курсаў і «залатога стандарту». Пад канец 20-х і ў пачатку 30-х гадоў у эканоміцы ЗША распачаўся глыбокі крызыс — так званая «Вялікая дэпрэсія», якая захапіла не толькі амерыканскую, але і еўрапейскую эканоміку. Лідары і эканамісты вядучых краін свету шукалі выйсця з крызысу. Улады Вялікабрытаніі былі вымушаныя адмовіцца ад «залатога стандарту». Кейнс быў прызначаны сябрам Каралеўскай камісіі па фінансах і прамысловасці, а таксама Эканамічнай кансультацыйнай рады. У лютым 1936 году вучоны публікуе сваю асноўную працу «Агульная тэорыя занятасці, адсотку, грошай». У ёй, напрыклад, усталёўваецца тэрмін «мультыплікатар накаплення» (мультыплікатар Кейнса). Пасля публікацыі Кейнсу надаецца статус лідара ў эканамічнай навуцы і эканамічнай палітыцы таго часу. Вынікі гэтай працы былі рэвалюцыйнымі.

Тут упершыню падаецца ідэя аб тым, што сталая капіталістычная эканоміка не здолее аўтаматычна дасягнуць раўнавагі ва ўмовах поўнага выкарыстання рэсурсаў. У 1936 годзе Кейнс перанёс небяспечную для жыцця хваробу — трамбоз каранарнага сасуда.

У 1940 годзе Кейнс стаў сябрам Кансультацыйнага камітэта пры Міністэрстве фінансаў па ваенных пытаннях. У той жа час ён публікуе працу «Як аплочваць вайну?» (). Вучоны прапанаваў прымусова дэпаніраваць, апрача невялікай сумы, усе сродкі насельніцтва пасля ўплаты падаткаў на спецыяльныя рахункі. Пасля вайны сродкі гэтыя павінны вяртацца насельніцтву. Такі план дазваляў, сярод іншага, паслабіць інфляцыю і знізіць пасляваенны заняпад.

У 1941 годзе Кейнс абраны ў раду Банку Англіі ().

У 1924 годзе Кейнсу нададзены тытул пэра. У 1944—1945 гадах ён з’яўляецца прэзідэнтам Эканаметрычнага таварыства.