Іван Ахрэмавіч Барадаўкін (, в. Хаміны, Лёзненскі раён — ) — ваенны дзеяч, генерал-маёр.

Біяграфія У верасні 1927 года Іван Барадаўкін быў прызваны ў Чырвоную Армію і накіраваны на вучобу ў Барысаглебска-Ленінградскую кавалерыйскую школу, пасля заканчэння якой у 1930 годзе быў прызначаны на пасаду камандзіра ўзвода 4-га конна-артылерыйскага дывізіёна, які дыслацыраваўся ў Паўлаўске.

У чэрвені 1931 года быў прызначаны на пасаду камандзіра асобнага зенітнага ўзвода 19-га кавалерыйскага палка ў Пецяргофе. Потым 4-я Ленінградская кавалерыйская дывізія была перадыслацыравана ў Беларускую ваенную акругу.

З красавіка 1936 года служыў у 29-й кавалерыйскай дывізіі (Беларуская ваенная акруга) на пасадах камандзіра кулямётнага эскадрона і часова выконваючага абавязкі начальніка штаба 114-га кавалерыйскага палка. У снежні быў прызначаны на пасаду памочніка начальніка штаба 2-га кавалерыйскага палка, са студзеня 1938 года — на пасаду памочніка начальніка 1-га аддзялення штаба, у жніўні — на пасаду начальніка 5-й часткі штаба 29-й кавалерыйскай дывізіі, а ў снежні 1938 года — на пасаду начальніка 2-й часткі штаба 6-й казачай дывізіі (Беларуская ваенная акруга).

У ліпені 1939 года быў накіраваны на вучобу ў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе.

У ліпені 1941 года капітан Барадаўкін быў прызначаны на пасаду начальніка штаба 36-га кавалерыйскага палка (47-я кавалерыйская дывізія, Цэнтральны фронт). У жніўні 1941 года полк трапіў у акружэнне. У снежні 1941 года выйшаў з акружэння ў паласе 22-й арміі (Калінінскі фронт). Да лютага 1942 года выконваў распараджэнні Ваеннага савета 22-й арміі і ў сакавіку быў прызначаны на пасаду намесніка начальніка штаба 362-й стралковай дывізіі, а ў чэрвені — на пасаду начальніка штаба 155-й стралковай дывізіі, якая прымала ўдзел у Ржэўска-Вяземскай, Сычэўска-Вяземскай, Белгародска-Харкаўскай, Кіеўскай наступальнай і абарончай аперацыях. У студзені 1944 года палкоўнік Барадаўкін быў прызначаны на пасаду начальніка штаба 74-га стралковага корпуса, які прымаў удзел у ходзе Жытомірска-Бердычэўскай, Праскураўска-Чарнавіцкай, Львоўска-Сандамірскай, Берлінскай і Пражскай наступальных аперацый. З 28 ліпеня па 18 верасня 1944 года часова камандаваў гэтым корпусам.

У чэрвені 1945 года быў прызначаны на пасаду начальніка штаба 27-га гвардзейскага стралковага корпуса ў складзе Цэнтральнай групы войск, а ў студзені 1946 года перадыслацыраванага ў Кіеўскую ваенную акругу. У снежні 1947 года быў накіраваны на вучобу ў Вышэйшую ваенную акадэмію імя К. Я. Варашылава, пасля заканчэння якой у студзені 1950 года быў прызначаны на пасаду 1-га намесніка начальніка штаба — начальніка аператыўнага аддзела штаба 1-й Чырвонасцяжнай арміі. З верасня 1952 года выконваў распараджэнні 10-га ўпраўлення Генштаба, пасля чаго займаў пасаду ваеннага саветніка начальніка аператыўнага ўпраўлення Генштаба Румынскай арміі. У красавіку 1955 года быў прызначаны на пасаду начальніка штаба 7-й гвардзейскай арміі, у студзені 1957 года — на пасаду старшага выкладчыка кафедры стратэгіі і аператыўнага мастацтва Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава. У лютым 1958 года кафедра стратэгіі і аператыўнага мастацтва была ператворана ў кафедру аператыўнага мастацтва.

У лістападзе 1959 года генерал-маёр Іван Яфрэмавіч Барадаўкін выйшаў у запасБарадаўкін Іван Ахрэмавіч.

Узнагароды ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга — тройчы Ордэн Кутузава II ступені Ордэн Багдана Хмяльніцкага II ступені Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Літаратура Гайдукоў, К. Іван Ахрэмавіч Барадаўкін / К. Гайдукоў // Сцяг Перамогі (Лёзна). — 2012. — 26 кастр. — С. 3.

Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне