Уладзіслаў Чарняўскі (, засценак Амружын, Віленская губерня — , ) — беларускі каталіцкі святар. Перакладчык Бібліі і Катэхізіса на беларускую мову.

Біяграфія Вучыўся ў Арляняцкай пачатковай школе, потым у Крэве. Вучобу працягваў у беларускай настаўніцкай школе ў Барунах. Пасля пераехаў у Друю, дзе скончыў пры кляштары марыян мясцовую гімназію (1937). З 1938 года — у Ордэне марыян.

У кастрычніку 1944 года высвечаны на ксяндза ад архібіскупа Мячыслава Рэйніса. Служыў у Крэве (1944). У 2-й палове 1940-х гадоў вярнуўся ў Вільню, адпраўляў тут набажэнствы і вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Пасля яе закрыцця ў 1945 годзе, служыў пры касцёле Св. Ігната. Са снежня 1953 года выконваў святарскія абавязкі ў Беларусі ў Вішневе (Валожынскі раён).

У студзені 1968 года запрошаны ў Рым, дзе быў на аўдыенцыі ў Папы Паўла VI. Апостальскім стальцом прызначаны дарадчыкам пры Кангрэгацыі абрадаў.

Уладзіслаў Чарняўскі дамогся папскага блаславення, каб весці богаслужэнні па-беларуску. Шмат гадоў ён быў адзіным святаром у Беларусі, хто вёў службу на беларускай мове, у штодзённай душпастырскай дзейнасці звяртаўся да вернікаў з казаннямі па-беларуску. Вёў перапіску з беларускімі святарамі Францішкам Чарняўскім і Чаславам Сіповічам.

Пахаваны ў Вішневе.

Ушанаванне памяці На стагоддзе з дня нараджэння Уладзіслава Чарняўскага ў Вішневе, дзе ён служыў амаль 50 гадоў, адкрыўся музейны пакой святара.

Крыніцы

Літаратура Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Уклад.: Ю. Гарбінскі. — Мінск-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3

Спасылкі

Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва Катэгорыя:Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі Бібліі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі