Аляксандра Фёдараўна Занько (нар. , в. Велеўшчына, Лепельскі раён — ) — беларускі работнік адукацыі, Герой Сацыялістычнай Працы (1978) і Заслужаная настаўніца БССР.
Біяграфія Закончыла Лепельскае педвучылішча, Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. З 1945 года — выхавацельніца Лепельскага дзіцячага дома.
З 1951 года настаўніца сярэдняй школы № 2 г. Лепеля (зараз ДУА «Гімназія імя І. М. Ерашова г. Лепеля»). За вялікія заслугі ў развіцці народнай адукацыі Віцебскай вобласці ў 1978 годзе атрымала званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Пахавана ў ЛепеліЗанько Аляксандра Фёдараўна.
Узнагароды Заслужаная настаўніца БССР Герой Сацыялістычнай Працы (1978) Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Літаратура Занько Александра Федоровна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 236. Занько Аляксандра Фёдараўна // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.]; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларусь, 1999. — С. 567. Занько Аляксандра Фёдараўна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 442.
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Педагогі СССР