Дом па вуліцы Фралянкова, 11 — будынак у горадзе Баранавічы. Знаходзіцца на вуліцы Фралянкова, 11. Будынак выкарыстоўваецца пад музей Баранавіцкага аддзялення чыгункі.
Архітэктура
Пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя у час забудовы ў 1905—1908 гадах тэрыторыі чыгуначнай станцыі Баранавічы-Палескія. З чырвонай цэглы, мае нізкі цокаль, звонку напамінае будынак складаў або казармаў таго часу.
Аднапавярховы, прамавугольны ў плане з шыферным вальмавым дахам. Вокны і дзверы аздоблены арачнымі налічнікамі, у верхняй частцы будынка пад дахам выкарыстаны аплікацыйныя элементы ў выглядзе трохвугольнікаў, атрыманыя шляхам асобнай выступаючай кладкі цэглы. Тарцы сцен аздоблены пілястрамі. 5 комінаў сведчаць аб пячным ацяпленні.
Унутры часткова захавалася анфіладная планіроўка пакояў. З’яўляецца помнікам пашыранай на той час «цаглянай архітэктуры»Помнікi архітэктуры ў Баранавiчах .
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Баранавічаў Катэгорыя:XX стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Баранавічаў