Алег Фёдаравіч Кандыба (, в. Плігаўкі, Шумілінскі раён) — генерал-маёр. Прэзідэнт «Маскоўскага клуба беларусаў», галоўны рэдактар газеты «Сябры», прэзідэнт Беларуска-Расійскай Асацыяцыі вытворцаў тавараў і паслуг «Сябры». Віцэ-прэзідэнт ААТ «Смаленскі Банк». Член Савета па справах нацыянальнасцей пры ўрадзе МасквыБлізкія людзі, родныя сэрцы. Гутарка Івана Ждановіча з Алегам Кандыбам. Член Саюза пісьменнікаў Расіі (пісьменніцкі псеўданім «Алег Обальскі»)

Біяграфія Скончыў Обальскую сярэднюю школу. Ва ўзросце 17 гадоў прыехаў у падмаскоўны гарадок Дубна і паступіў у ваеннае вучылішча, якое паспяхова скончыў у 1979 годзе. Атрымаўшы чырвоны дыплом, на размеркаванні Алег Фёдаравіч выбраў Літву, горад Вісагінас.

У 1987 годзе тры месяцы выконваў адмысловае ўрадавае заданне ў горадзе Чарнобыль пры ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У 1989 годзе сям’я пераехала ў Маскву для далейшага праходжання службы. Скончыўшы службу ў 1997 годзе, ён звольніўся ў запас.

3 1998 года па 1999 год — кіраўнік справамі пасольства Рэспублікі Беларусь у РФ. 3 красавіка 2002 года член ЦС «Саюзнай грамадскай Палаты Беларусі і Расіі»СІЛА ЯДНАННЯ. Беларус — і ў Маскве беларус.

Узнагароды Больш за 30 ордэнаў, медалёў і знакаў.

Літаратура Кандыбо Алег Фёдаравіч // Кузьміч, М. П. Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск, 2007. — С. 86.

Катэгорыя:Генерал-маёры Расіі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Расіі Катэгорыя:Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі