Ю́заф А́рнульф Гедройц (, ; , Касакаўшчына-Гедройцы ля Вільні — , Альсяды, цяпер Літва) — князь, жамойцкі біскуп, літоўскі пісьменнік, асветнік, перакладчык. Доктар кананічнага права (1790), кавалер ордэна Святога Станіслава (1789).

Біяграфія З княжацкага роду Гедройцаў, сын ротмістра літоўскага Яна. У 1775—1781 гадах навучаўся ў Віленскай семінарыі, дзякуючы заступніцтву свайго дзядзькі Яна Стафана Гедройца стаў інфлянцкім канонікам. У 1781 годзе высвечаны на святара. У 1781—1785 гадах вывучаў багаслоўе, замежныя мовы і кананічнае права ў Рыме. Ад 1786 года быў сябрам жамойцкага капітула, прэлатам-архідыяканам ад 1788 года. У 1790 годзе стаў біскупам-каад’ютарам свайго дзядзькі Яна Стафана Гедройца (з правам пераемнасці); у тым самым годзе атрымаў у Вільні ступень доктара кананічнага права.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў якасці першага дэлегата ад святарства і абывацеляў Жамойцкага княства прыбыў у Санкт-Пецярбург, дзе яго прыняла Кацярына II. Стаўшы ў 1803 годзе ардынарыем Жамойцкай дыяцэзіі распачаў актыўную асветніцкую дзейнасць, заснаваўшы пры падтрымцы князя Адама Чартарыйскага вялікую сетку школ. Займаўся развіццём шпітальнай справы. Гуртаваў вакол сябе літоўскіх пісьменнікаў. У 1813—1814 гадах на жаданне імператара Аляксандра І удзельнічаў у працы Біблейскага таварыства ў Пецярбургу. Пераклаў на літоўскую мову Новы Запавет, выдаўшы яго пры падтрымцы мітрапаліта Станіслава Богуша-Сестранцэвіча 5-тысячным тыражом за ўласныя грошы.

Падчас вызваленчага паўстання (1830—1831) спачатку абвясціў пра сваю лаяльнасць да расійскага ўрада, аднак у сакавіку 1831 года выдаў адозву ў падтрымку паўстанцаў. Пасля паражэння паўстання, баючыся рэпрэсій супраць Касцёла, быў вымушаны зноў асудзіць паўстанцаў.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Юзаф Арнульф Катэгорыя:Біскупы жамойцкія Катэгорыя:Літоўскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі на літоўскую мову Катэгорыя:Памерлі ў Цяльшэйскім павеце Катэгорыя:Перакладчыкі Бібліі Катэгорыя:Перакладчыкі Літвы Катэгорыя:Перакладчыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Малетайскім раёне