Ігна́цы Ян Скару́пка (; , ВаршаваSkorupka Ignacy Jan // Encyklopedia Internetowa PWN — пам. 14 жніўня 1920, Осаў У даце смерці ў крыніцы Encyklopedia Internetowa PWN відавочная памылка. gen. Tadeusz Płoski, biskup polowy Wojska Polskiego, Za Boga i Ojczyznę. Ksiądz Ignacy Skorupka, Wołomin w obronie Polski i Europy (wydawnictwo okolicznościowe), Urząd Miejski w Wołominie, strony nienumerowane. ) — польскі каталіцкі святар, ваенны капелан.
Скончыў у 1916 годзе Пецярбургскую семінарыю, працаваў у Расіі. З 1918 года ў Польшчы. У ліпені 1920 года добраахвотнікам служыў у Войску Польскім у якасці ваеннага капелана. Удзельнічаў у бітве за ВосаўSkorupka Ignacy Jan // Encklopedia WIEM . Загінуў у атацы на бальшавіцкія пазіцыі, калі ішоў супраць ворагаў з крыжам у высока паднятай руцэ. Пахаваны быў на варшаўскіх могілках Павонзкі.
Памяць
Яго асобу прыпамінаюць у якасці прыкладу патрыёты і героя SKORUPKA Ignacy (1893—1920) // Encyklopedia Internautica , а таксама сімвала Варшаўскай бітвы. Намаляваны на шматлікіх карцінах, заўсёды з крыжам у паднятай руцэ (Jerzy Kossak, «Cud nad Wisłą»; Wiktor Gutowski, «Ksiądz Ignacy Skorupka prowadzący do ataku pod Radzyminem», іншыя). У яго памяць паставілі таксама помнікі і скульптуры.
Узнагароды Пасмяротна ўзнагароджаны Срэбным Крыжам Ордэна Віртуці Мілітары (1920), а таксама Ордэнам Белага Арла (2010) Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 11 sierpnia 2010 r. o nadaniu orderu, M.P. Nr 62, poz. 813. .
Спасылкі
Катэгорыя:Постаці польскага каталіцтва Катэгорыя:Капеланы Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны
Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Польшчы