Міжнародная кампанія за забарону ядзернай зброі () - гэта міжнародная ініцыятыва, якая выступае за ядзернае раззбраенне і накіравана на дасягненне забароны ядзернай зброі. Кампанія ахоплівае 468 арганізацый у 101 краіне.
У 2017 годзе арганізацыя атрымала Нобелеўскую прэмію міру "за працу па барацьбе з катастрафічнымі гуманітарнымі наступствамі любога выкарыстання ядзернай зброі і за інавацыйныя намаганні па дасягненні забароны такой зброі на аснове дагавора".
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі Катэгорыя:Антыядзерныя рухі