Ліён () — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Авернь — Рона — Альпы.
Ліён з’яўляецца цэнтрам «Вялікага Ліёна» (), або Ліёнскай суполкі гарадоў (:fr:Communauté urbaine de Lyon), якая складаецца з 57 адміністрацыйных адзінак і з’яўляецца самай вялікай па колькасці насельніцтва (больш за 1,2 млн жыхароў), з падобных утварэнняў ў Францыі. Ліён знаходзіцца за 470 км ад Парыжа, за 320 км ад Марселя, за 160 км ад Жэневы, за 280 км ад Турына, і 600 км ад Барселоны.
Гісторыя Узнік на месцы паселішчаў галаў. 3 43 да н.э. рымская калонія Лугдунум, з 16 да н.э. адміністрацыйны цэнтр правінцыя Лугдунская Галія. 3 476 сталіца Бургундскага каралеўства. У 534 заваяваны франкамі. У ХІ—ХІІІ ст. у складзе «Свяшчэннай Рымскай імперыі», цэнтр графства Ліянэ, 3 1173 — архіепіскапства; у 1245 і 1274 тут праходзілі ўсяленскія саборы. У 1312 горад далучаны да дамена французскага караля. У XVI ст. буйны цэнтр еўрапейскага гандлю і крэдыту, шаўкаткацтва і кнігадрукавання. Штогадовыя еўрапейскія гандлёва-фінанасавыя кірмашы арганізоўваюцца з XV ст.
У ХІХ ст. цэнтр рабочага руху, у т.л. паўстанняў (1831, 1834). У ІІ сусветную вайну акупіраваны нямецкмі войскамі (1942—44), цэнтр Руху Супраціўлення на поўдні Францыі.
Прамысловасць Важны прамысловы цэнтр. Старадаўні еўрапейскі цэнтр вытворчасці вырабаў з натуральнага шоўку (з XV ст.), тканін з штучнага шоўку і сінтэтычнага валакна, трыкатажу, фарбавальнікаў. У Ліёне і прыгарадах развіваецца машынабудаванне, хімічная прамысловасць і інш.
Транспарт Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт пры ўпадзенні р. Сона ў р. Рона. Міжнародны аэрапорт. Метрапалітэн.
Aдукацыя Політэхнічны інстытут перадавой навукі
Навука, адукацыя, культура Дзейнічаюць Акадэмія навук, 4 ўніверсітэты. Музеі: тканін, дэкарацыйнага мастацтва, Ліянэ, выяўленчых мастацтваў, архітэктуры.
Славутасці Архітэтурныя помнікі: 2 старажытнарымскія тэатры (у т.л. Амфітэатр трох Галій), раманска-гатычныя і гатычныя цэрквы.
Гарады-пабрацімы і партнёры Спіс гарадоў-пабрацімаў (выдзелены тоўстым шрыфтам) і гарадоў-партнёраў Ліёна (паводле афіцыйнага сайта ліёнскай мэрыіСпіс гарадоў-партнёраў на афіцыйным сайце Ліёна ): Бірмінгем, Вялікабрытанія (1951) Франкфурт, Германія (1960) Мілан, Італія (1966) Лейпцыг, Германія (1981, пакт пра сяброўства) Мікалаеў, Украіна (2006) Жэнева, Швейцарыя (1989, прывілеяваныя адносіны) Барселона, Іспанія (1989, прывілеяваныя адносіны); 1998, альянс Турын, Італія (1998, альянс) Марсель, Францыя (1998, альянс) Генуя, Італія (1998, альянс) Мінск, Беларусь (1976, пакт пра сяброўства) Лодзь, Польшча (1991, пратакол пра абмен і супрацоўніцтва) Ерэван, Арменія (1992, пратакол пра згоду) Печ, Венгрыя (1998, пратакол пра супрацоўніцтва) Санкт-Пецярбург, Расія (1991, прывілеяваныя адносіны) Краёва, Румынія (1992, пратакол пра згоду) Беэр-Шэва, Ізраіль (1997) Ізмір, Турцыя Гуанчжоў, КНР (1988) Іакагама, Японія (1959, пакт пра сяброўства) Бейрут, Ліван (1998, партнёрства) Хо Шы Мін, В’етнам (1997, праект пратаколу пра абмен і супрацоўніцтва) , Ліван (1998, дагавор пра сяброўства) Сідон, Ліван (1999, дагавор пра сяброўства) Халеб, Сірыя (2000, партнёрства) Сент-Луіс, ЗША (1975) Манрэаль, Канада (1979, пратакол пра абмен і супрацоўніцтва) Сант’яга, Чылі (1992, пратакол пра намеры) Агадзір, Марока (1998, пратакол пра супрацоўніцтва) Уагадугу, Буркіна-Фасо (1998, пратакол пра супрацоўніцтва) Ламэ, Тога (1999, пратакол пра супрацоўніцтва) Порта-Нова, Бенін (1999, пратакол пра супрацоўніцтва) Бамако, Малі (1999, пратакол пра супрацоўніцтва)
Вядомыя асобы Жан-Жак Ампер Марк Блок Эктор Гімар, французскі архітэктар і дызайнер Філібер Дэлорм Жазеф Мары Жакар, французскі вынаходнік праграмаванага ткацкага станка Луі Маршан (музыкант) Марк Арман Рафер, палеапатолаг Антуан дэ Сент-Экзюперы Жан-Клод Трышэ
Літаратура Ліён // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.
Спасылкі
Сайт горада Афіцыйны сайт Камунальных службаў Ліёна і найбліжэйшых прыгарадаў directory Web of Lyon Lyon City Guide Грамадскі транспарт Ліёна, сайт кампаніі TCL Ліёнскі аэрапорт
Катэгорыя:Гарады рэгіёна Авернь — Рона — Альпы Катэгорыя:Гарады, узнагароджаныя ордэнам Ганаровага легіёна Катэгорыя:Камуны Вялікага Ліёна