Мікалай Сцяпанавіч Дароўскі (нар. , Курская вобласць — , Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Са жніўня 1943 года ў дзеючай арміі. Змагаўся на Варонежскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах у 67-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі.
Вызначыўся ў ходзе Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі на тэрыторыі Беларусі.
24 чэрвеня 1944 года рота пад яго камандаваннем на падручных сродках пад агнём праціўніка фарсіравала Заходнюю Дзвіну каля вёскі Узрэчча, захапіла плацдарм і на працягу ночы з 24 на 25 чэрвеня ўтрымлівала яго. Загінуў 25 чэрвеня 1944 года, адстойваючы плацдарм.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 годаДоровский, Николай Степанович.
Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Узрэчча.
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Лейтэнанты СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Курскай вобласці