Іван Аляксеевіч Мартынаў (, Тамбоўская вобласць — , Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія У жніўні 1942 года быў прызваны ў Чырвоную Армію і накіраваны ў ваеннае вучылішча. У 1943 годзе скончыў кулямётна-мінамётнае вучылішча.
У дзеючай арміі з верасня 1943 году. У снежні 1943 года ў складзе палка ўдзельнічаў у Невельскай наступальнай аперацыі Калінінскага фронту.
23 чэрвеня 1944 года, у самым пачатку аперацыі па вызваленне Беларусі, гвардыі старшы лейтэнант Мартынаў замяніў забітага камандзіра роты і паспяхова камандаваў падраздзяленнем ў наступных баях. 24 чэрвеня пры фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна каля вёскі Дворышча (Бешанковіцкі раён) першым пераправіў сваю роту на супрацьлеглы бераг. 24 чэрвеня пры адбіцці чарговай варожай контратакі быў цяжка паранены і 25 чэрвеня памёр.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 годаМартынов, Иван Алексеевич.
Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Узрэчча.
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тамбоўскай вобласці Катэгорыя:Старшыя лейтэнанты СССР Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны