Уладзімір Данілавіч Салончанка (, Краснаярск — , в. Лабейкі, Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія У 1939 годзе скончыў 7 класаў Чарнарэчанскай школы, працаваў на Чарнарэчанскай метэастанцыі назіральнікам, а пасля заканчэння трохмесячны курсаў у кастрычніку 1940 года — начальнікам метэастанцыі.
Прызваны ў армію з лістапада 1941 года. Скончыў ваеннае кулямётнае вучылішча. Вызначыўся ў Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі.
Разам з кулямётнымі разлікамі сваёй роты 24 чэрвеня 1944 года фарсіраваў Заходнюю Дзвіну ля вёскі Лабейкі і, заняўшы абарону, на працягу ўсёй ночы з 24 на 25 чэрвеня адбіваў контратакі праціўніка і быў забіты ў гэтым баі.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 годаСолонченко, Владимир Данилович.
Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Узрэчча.
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
Катэгорыя:Пахаваныя ў Бешанковіцкім раёне Катэгорыя:Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны