Першы выпадак заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 у Іспаніі быў зафіксаваны 31 студзеня 2020 года на востраве Ла-Гамера (Канарскія астравы). Захварэлым стаў турыст з Германіі.
На 2023 год зафіксавана больш за 13 млн выпадкаў захворвання, у тым ліку 120 тысяч смерцяў"Coronavirus Pandemic (COVID-19)"..
Храналогія 24 лютага 2020 года, на фоне пандэміі COVID-19 у Італіі, Іспанія пацвердзіла выпадкі захворвання каранавірусам, звязаныя з доктарам з італьянскай Ламбардыі, які адпачываў на Тэнэрыфэ. Некаторыя людзі на Тэнэрыфэ захварэлі непасрэдна пасля кантакту з доктарам. На тэрыторыі мацерыковай Іспаніі былі выяўлены заражаныя, што прыехалі з Італіі.
28 лютага быў пацверджаны першы выпадак захворвання COVID-19 у Валенсіі. Захварэлым стаў іспанскі спартыўны журналіст, які вярнуўся ў Іспанію з Мілана пасля матчу 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА паміж «Аталантай» і «Валенсіяй».
Да 1 красавіка колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання ў Іспаніі перавысіла адзнаку ў 100 000.
Станам на 1 красавіка 2020 года Іспаніі было выяўлена 102 136 хворых, з якіх па афіцыйных даных паправіліся 22 647 чалавек і памерла 9053. Больш за 5 тысяч чалавек знаходзіліся ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі. Праведзена больш за 350 тысяч тэстаў на COVID-19. З 13 сакавіка 2020 года выпадкі захворвання былі зарэгістраваныя ў 50 правінцыях Іспаніі. 25 сакавіка 2020 года колькасць смерцяў ад COVID-19 у Іспаніі перавысіла колькасць смерцяў у мацерыковым Кітаі і саступала толькі колькасці загінулых у Італіі.
Рэакцыя 12 лютага 2020 года была скасаваная выстава Mobile World Congress, якая павінна была адбыцца ў Барселоне з 24 па 27 лютага.
24 лютага, пасля выяўлення хворых, на Тэнэрыфэ быў закрыты на каранцін гатэль H10 Costa Adeje Palace.
6 сакавіка Іспананская біскупская канферэнцыя пастанавіла прыняць шэраг мер па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыі ў цэрквах, уключаючы адмову ад захоўвання святой вады, пазбяганне поціскаў рукі і пацалункаў абразоў.
11 сакавіка было абвешчана, што фінал Кубка Іспаніі па футболе паміж камандамі «Рэал Сасьедад» і «Атлетык Більбаа», які павінен быць прайсці ў Севільі 18 красавіка, адкладаецца на нявызначаны тэрмін.
12 сакавіка футбалісты мадрыдскага «Рэала» былі змешчаныя пад каранцін.
23 сакавіка было паведамлена, што лядовы палац у Мадрыдзе вырашана ператварыць у часовы морг, а гасцініцы рэквізуюць і пераабсталююць пад бальніцыЛедовый дворец в Мадриде превратят в моргСМИ Испании сообщили о мертвых стариках в постелях и морге на катке.
Заўвагі
Катэгорыя:Пандэмія COVID-19 Катэгорыя:2020 год у Іспаніі